Здарэнні33

25-гадовая жыхарка Мінскай вобласці атрымала пяць гадоў за гандаль людзьмі

Уступіў у сілу прысуд у дачыненні да 25-гадовай жыхаркі аднаго з райцэнтраў на захадзе Мінскай вобласці, прызнанай вінаватай у гандлі людзьмі (ч. 2 арт. 181 КК). Назва горада не называецца ў інтарэсах пацярпелых і следства.

Абвінавачваная была замужам за грамадзянінам Турцыі і ўступіла ў злачынную змову з грамадзянамі гэтай краіны. Ад лістапада 2009 года да 25 сакавіка 2010 г. збірала ў Мінску і адным з райцэнтраў Мінскай вобласці маладых малазабяспечаных жанчын і пад рознымі падставамі, у тым ліку шляхам падману, пераконвала іх выехаць у Турцыю для працаўладкавання на нібы высокааплатную працу. Праца, паводле яе словаў, магла быць звязаная, з аказаннем паслуг кліентам забаўляльных устаноў -- а менавіта з сумесным распіццём спіртных напояў (занятак кансумацыяй).

Абвінавачваная вербавалі жанчын, у тым ліку тых, з якімі была раней знаёмая, выкарыстоўваючы іх цяжкія сямейныя і асабістыя абставіны. Загадзя не збіралася выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы, загадзя ўсведамляючы, што ў Турцыі пацярпелыя будуць падвергнутыя працоўнай эксплуатацыі. Яна ўводзіла завербаваных жанчын у зман адносна роду і ўмоў маючай адбыцца работы, а таксама памераў заробку. Жанчыны лічылі, што іх знаёмая заслугоўвае даверу. Атрымаўшы згоду пацярпелых, абвінавачваная арганізоўвала іх перапраўку ў Стамбул, аплачвала выдаткі, звязаныя з набыццём білетаў на самалёт і перасячэннем мяжы.

У Турцыі яна перадавала іх суўдзельнікам злачынства - уласнікам начнога клуба, якія падвяргалі іх прымусовай працоўнай эксплуатацыі. Як заяўляюць беларускія сьледчыя, злачынцы давялі да жанчын распарадак дня і правілы выканання заказаў, пры гэтым ажыццяўлялі за імі бесперапынны нагляд, не даючы магчымасці выходзіць з памяшканняў на вуліцу і браць у кліентаў грашовыя сродкі, ужывалі да іх псіхалагічнае ўздзеянне шляхам розных пагроз, а таксама фізічнае гвалт, змушаючы займацца кансумацыяй, канфіскоўвалі ўсе заробленыя грашовыя сродкі, шантажавалі пацярпелых неабходнасцю пагашэння доўгу за арганізацыю іх паездкі і аплачаную ў крэдыт дарогу.

Дзве пацярпелыя, даведзеныя да адчаю, у сярэдзіне красавіка 2010 г. звярнуліся да прадстаўніка пасольства Беларусі ў Турцыі, пасля чаго былі прыняты меры па іх вяртанні на радзіму. Астатнія пацярпелыя вярнуліся дадому самастойна па заканчэнні дзеяння аформленых на іх турыстычных віз альбо былі дэпартаваны з Турцыі пасля затрымання паліцыяй у сувязі з незаконнай працоўнай дзейнасцю на тэрыторыі краіны.

"У выніку дзеянняў абвінавачванай сем жанчын былі падвергнутыя працоўнай эксплуатацыі, у выніку чаго яны перанеслі прыніжэнне, вымушаныя былі галадаць, былі пазбаўленыя сродкаў да існавання. Яшчэ ў дачыненні да шасці жанчын абвінавачванай інкрымінаваўся замах на гандаль людзьмі, паколькі яны не пагадзіліся на яе прапанову, і па гэтай прычыне, не залежнай ад абвінавачванай, злачынства не было даведзена да канца. За свае дзеянні, якія выяўляюцца ў вярбоўцы, перавозцы і перадачы беларускіх жанчын у Турэцкую Рэспубліку, абвінавачваная атрымала ад саўдзельнікаў злачынства ўзнагароджанне ў суме не менш 1.650 даляраў ЗША, гаворыцца ў матэрыялах следства.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць