Афіша33

У Крэве з'явіцца дрэва паэзіі

4 чэрвеня ў мястэчку Крэва, што на Гродзеншчыне, з’явіцца Дрэва Паэзіі. Пра гэта падбаюць беларускія літаратары.

«Трэба апрацоўваць свой сад», — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту — «Дрэва Паэзіі» — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру.

Ідэя акцыі «Дрэва Паэзіі» не новая. Яшчэ ў рамантычным ХІХ стагоддзі ў шляхецкіх парках і фальварках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам мінуўшчыны і сучаснасці. Так, яшчэ да нядаўна ў Шчорсах, ля сядзібы Храптовічаў, рос дуб Адама Міцкевіча, пад якім, паводле легенды, паэт стварыў сваю паэму «Гражына»…

Сябры Беларускага ПЭН-Цэнтру вырашылі адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі.

Дрэва Паэзіі-2011 літаратары збіраюцца прысвяціць Уладзіміру Някляеву — без перабольшання, герою апошніх месяцаў. У планах — зрабіць акцыю штогадовай, ствараючы ў Беларусі ўсё больш паэтычных дрэваў у гонар класікаў і сучаснікаў.

Адкрыццё Дрэва Паэзіі і літаратурная імпрэза з гэтай нагоды пачнецца 4 чэрвеня, а 12-й гадзіне дня ў мястэчку Крэва на зямлі дома па адрасе вул. Смаргонская, 61 (у кірунку выезду на Смаргонь).

У гэтым доме правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў. У доме дагэтуль жыве яго родная цётка Алена Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў адзін са сваіх нядаўніх твораў — паэму «Вялікдзень». Поле Магераў, на якім з’явіцца Дрэва Паэзіі, наўпрост прылягае да лініі форнта першай сусветнай вайны — у ваколіах яшчэ захаваліся нямецкія фартыфікацыі.

Запрашаем далучацца да свята! Вялікая просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца, улічваць факт, што акцыя адбудзецца на прыватнай тэрыторыі па ласкавым запрашэнні гаспадароў дома і паводзіцца далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак!

Арганізатары мерапрыемства пакідаюць за сабой права да апошняй хвіліны трымаць у сакрэце батанічныя падрабязнасці падзеі.

Пасля літаратурнай імпрэзы ў ценю Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік-маёўка (бярыце сабойкі!)

Як даехаць да Крэва з Менску, калі ў вас няма машыны

Можна ехаць са ст.м. «Каменная горка» маршруткай. Замовіць месцы ў маршрутцы можна па тэлефоне (029) 3950659. Каб трапіць на месца падзеі да 12й, варта выехаць з Менска не пазней за 11-ю.

Дадатковая іфармацыя па тэлефонах: (029) 6404679 (029)7508870. Да сустрэчы ў садзе Беларускай Паэзіі!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю28

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю28

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць