КДБ абвяргае інфармацыю пра цяжкі стан здароўя падазраванага ў тэракце ў метро
Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч абверг інфармацыю, якая з’явілася ў расійскіх СМІ, пра цяжкі стан здароўя падазраванага ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро.
«Інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў Антонавіч БелаПАН.
14 чэрвеня расійская газета «Вести» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі паведаміла, што падазраваны ў мінскім тэракце пакутуе на цяжкае захворванне лёгкіх, але ад шпіталізацыі наадрэз адмаўляецца.
«Калі здараюцца болевыя прыступы, медыкі СІЗА здымаюць іх прэпаратамі, — сказала газеце крыніца. — Мы разумеем, што недастаткова проста здымаць боль, неабходнае лячэнне, але ад шпіталізацыі ён адмаўляецца».
Першыя прыкметы хваробы лёгкіх у падазраванага праявіліся яшчэ ў пачатку траўня. Тады яму стала дрэнна проста на допыце. На «хуткай» яго адвезлі ў бальніцу. Тады аналізы паказалі, што ў яго пашкоджаныя лёгкія.
Медыкі сказалі, што падазраваны з дзяцінства дыхаў атрутнымі парамі падчас хімічных вопытаў, паведаміў суразмоўца газеты.Эксперыментуючы з небяспечнымі сумесямі і рэагентамі, многія гады ён проста не клапаціўся пра тое, каб надзяваць маску або супрацьгаз, што магло прывесці да пашкоджання лёгкіх, пісалі «Вести».
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары