Аўто1212

«Пасігналь!». Аўтамабілісты ў дні гулянняў будуць з’язджацца ў цэнтры гарадоў?

Такія заклікі з'явіліся ў сацыяльных сетках Вконтакте і Фэйсбук.

Такія заклікі з’явіліся ў сацыяльных сетках увечары ў сераду.
Абмеркаванні народных гулянняў, што адбыліся на цэнтральных плошчах некалькіх дзясяткаў гарадоў Беларусі, ідуць у сотнях галінак платформаў Вконтакте і Фэйсбук.

Адны ўдзельнікі абмеркаванняў пазітыўна ацэньваюць акцыю і выказваюць меркаванне, што колькасць удзельнікаў гулянняў будзе расці. Другія выказваюць думку, што для пратэсту няма дастатковых прычын або што перамены немагчымыя.

Заклікі збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены, сталі гучаць у сацыяльных сетках ад пачатку чэрвеня, пасля нарастання эканамічнага крызісу.

Колькасць удзельнікаў такіх гулянняў 15 чэрвеня вырасла ў некалькі разоў, але ні ў адным з рэгіянальных цэнтраў не перавысіла тысячы.

Пры гэтым удзельнікі праяўлялі цярплівасць і высокую самаарганізацыю. Яны не выходзілі на праезную частку, не ўступалі ў канфлікты з супрацоўнікамі міліцыі.

У Мінску людзі рухаліся па тратуарах тымі маршрутамі, якія рэкамендаваліся на схемах, загадзя змешчаных у сацыяльных сетках на выпадак блакавання цэнтральнай плошчы.
І ў Мінску, і ў рэгіянальных гарадах удзельнікі спакойна ўспрымалі затрыманні. «Ну што ты зробіш? Я хоць такім спосабам данясу тое, што хачу сказаць. Другога спосабу няма. Апошнія газеты закрываюць», — сказала рэпарцёру «Нашай Нівы» жанчына сярэдніх гадоў на пытанне, ці не трывожыць яе магчымасць затрымання.

15 чэрвеня ў дзесяці гарадах краіны затрымалі не менш за 140 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, іх адпускалі без складання пратаколаў.

Заклікі да аўтамабілістаў з’язджацца ў цэнтры гарадоў у знак салідарнасці сталі рэакцыяй на тое, што многія машыны сігналілі ў падтрымку людзей на тратуарах.
Таму актывісты публікуюць іх пад слоганамі «Пасігналь» ці «Аўта-стоп».

Пракуратура ў аўторак, а міліцыя ў сераду засцераглі грамадзян ад удзелу ў «несанкцыянаваных» акцыях пратэсту, хоць і не канкрэтызавалі, у якіх. Афіцыйная прапаганда цалкам дамінуе ў СМІ Беларусі, але практычна не пранікае ў сацыяльныя сеткі.

Каментары12

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць