Эканоміка11

Адмоўнае сальда знешняга гандлю перавысіла $2,8 млрд

У студзені-красавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі паводле даных Нацбанка дасягнула 2 млрд. 800,4 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. За студзень-красавік 2010 года адмоўнае сальда складала 1 млрд. 345,4 млн. долараў, за студзень-сакавік 2011 года — 2 млрд. 354,5 млн. долараў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень-красавік склаў 28 млрд. 578 долараў, што на 53,8% больш, чым у студзені-красавіку 2010 года, у тым ліку экспарт — 12 млрд. 888,8 млн. (на 49,3% больш), імпарт — 15 млрд. 689,2 млн. (на 57,6% больш).

Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае даныя Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені-красавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3 млрд. 751,3 млн. долараў (у студзені-красавіку 2010 года — мінус 2 млрд. 24 млн.).

Асноўнымі крыніцамі фарміравання адмоўнага сальда за студзень-красавік 2011 года з’яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 7 млрд. 848,8 млн. долараў, павялічыўшыся на 69,4%, імпарт — 11 млрд. 7 млн. (на 60,5% больш).

На энергетычныя тавары прыпадала 48,7% вартаснага аб’ёму экспарту і 52,8% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 3 млрд. 822,8 долараў, што ў 2,1 разу больш, чым у студзені-красавіку 2010 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 5 млрд. 811,1 млн. долараў, што ў 1,8 разу больш за ўзровень студзеня-красавік 2010 года. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб’ёме 1 млрд. 988,3 млн. долараў (у студзені-красавіку 2010 года — мінус 1 млрд. 438,6 млн.)

Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-красавіку 2011 года дасягнула 641,9 млн. долараў (у студзені-красавіку 2010 года — плюс 28,8 млн. долараў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені-красавіку 2011 года характарызаваўся станоўчым сальда ў 500,7 млн. долараў. У параўнанні са студзенем-красавіком 2010 года гэты паказчык павялічыўся на 59,3 млн. долараў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць