Культура77

Памерла Алена Бонэр — удава Андрэя Сахарава і савецкая дысідэнтка

Ёй было 88 гадоў.

Памерла Алена Бонэр — удава акадэміка Андрэя Сахарава. Гэта здарылася 18 чэрвеня ў Бостане (ЗША). Алене Георгіеўне Бонэр было 88 гадоў. Развітанне з ёй пройдзе ў ЗША. Паводле запавету Алены Бонэр, скрыня з яе прахам будзе пахаваная на Вастракоўскіх могілках у Маскве побач з магіламі мужа, маці і бацькі.

Алена Георгіеўна Бонэр нарадзілася 15 лютага 1923 года ў сям’і партыйных работнікаў у Туркменіі. У 1937 годзе бацькі былі рэпрэсаваныя. У 18 гадоў сышла на фронт, служыла медсястрой у ваенна-санітарным цягніку, атрымала цяжкое раненне. Пасля вайны скончыла Ленінградскі медычны інстытут. Яе выключалі з інстытута за выказванні пра «справу лекараў», узнавілі ўжо пасля смерці Сталіна. У 1965 годзе Бонэр уступіла ў КПСС, што называла потым адной з самых сур’ёзных памылак у сваім жыцці. У 1972-м годзе выйшла з КПСС і занялася актыўнай праваабарончай дзейнасцю.

У тым жа 1972 выйшла замуж за акадэміка Андрэя Сахарава. Шмат пазней яна скажа ў адным з інтэрв’ю: «Я не люблю, калі мяне завуць жонкай Сахарава, удавой Сахарава… Я сама па сабе…»

Алена Бонэр была ўдзельніцай перадачы дзённікаў Эдуарда Кузняцова на Захад, у 1973 годзе яе неаднаразова дапытвалі ў гэтай справе. Заснавала фонд дапамогі дзецям палітвязняў, аддаўшы ў яго атрыманую Сахаравым прэмію Чына дэль Дука.

Алена Бонэр прадстаўляла акадэміка Сахарава ў 1975 годзе на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Осла. 12 мая 1976 году падпісалася пад устаноўчым дакументам Маскоўскай Хельсінкскай групы. Разам з Сахаравым паехала ў ссылку ў горад Горкі (1980). У 1984 годзе была асуджаная Горкаўскім абласным судом паводле арт. 190–1 КК РСФСР (паклёп на савецкі грамадскі і дзяржаўны лад), пакаранне адбывала па месцы высылкі мужа ў г. Горкім. У снежні 1986-га разам з мужам вярнулася ў Маскву.

Уваходзіла ў камісію па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі да 28 сьнежня 1994 года. Выйшла з складу камісіі, не лічачы для сябе магчымым супрацоўніцтва з палітычным рэжымам, які распачаў чачэнскую вайну. Алена Георгіеўна кіравала Фондам імя А.Сахарава.

У апошнія гады Бонэр жыла ў ЗША.

10 сакавіка 2010 яна першай падпісала зварот расійскай апазіцыі да грамадзянаў Расіі «Пуцін павінен сысці».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans8

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй21

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць