Грамадства11

У Мінску пачаў працу Офіс па правах людзей з інваліднасцю

Як зазначыў 28 чэрвеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, каардынатар праекта Сяргей Драздоўскі, асноўнай місіяй офіса з’яўляецца аказанне дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў абароне іх правоў. У офісе будзе працаваць бясплатная юрыдычная прыёмная, весці прыём у якой будуць юрысты-валанцёры.

З 28 чэрвеня пракансультавацца ў юрыста інваліды змогуць з 10.00 да 17.00 у офісе 101 па адрасе: вул. Варанянскага, 50, корпус 4, або па тэлефоне 256-08-29.

Паводле слоў Драздоўскага, офіс бачыць сваю задачу ў асвеце грамадзян аб правах людзей з інваліднасцю, папулярызацыі ў грамадстве ідэй гуманных, маральных, талерантных узаемаадносінаў. Яшчэ адна задача арганізацыі — спрыянне далучэнню Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН) і Факультатыўнага пратакола да яе.

Драздоўскі паведаміў, што зараз у Беларусі больш як 504 тысячы людзей з інваліднасцю. Паводле яго слоў, «у Беларусі склалася такая сітуацыя, калі людзі з інваліднасцю вымушаныя заставацца на ўскрайку грамадскага жыцця ў ізаляваных супольнасцях». Як паказвае практыка, сказаў Драздоўскі, кожны чалавек з інваліднасцю сутыкаецца з дыскрымінацыяй. Сутнасць яе ў тым, што інвалідам адмаўляюць у працаўладкаванні, паступленні ў ВНУ, вучобе ў звычайнай школе. Часта жыццё гэтых людзей праходзіць у закрытых інтэрнатах, яны пазбаўленыя паўнацэнных зносінаў, падкрэсліў Драздоўскі.

Такім чынам, дзейнасць офіса будзе скіраваная на інтэграцыю інвалідаў у грамадства. «Мы хочам памяняць свядомасць людзей і іх стаўленне да пытання інваліднасці. Людзі павінны разумець, што інваліднасць — гэта не толькі медыцынская праблема. Перш за ўсё, гэта праблема выканання і абароны правоў чалавека», — сказаў Драздоўскі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве7

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку4

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію36

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве7

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць