Грамадства

Чаму раней не дадумаліся?

Цэментная галіна Беларусі можа знізіць энергазатраты на вытворчасць прадукцыі ў яе сабекошце з 40‑50 працэнтаў да 15‑18 працэнтаў.

Цэментная галіна Беларусі можа знізіць энергазатраты на вытворчасць прадукцыі ў яе сабекошце з 40‑50 працэнтаў да 15‑18 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў 4 студзеня на прэс‑канферэнцыі.

Ён адзначыў, што цяпер на ВРУП «Крычаўцэментнашыфер» рэалізуецца інвестыцыйны праект па стварэнню сучаснай у цэментнай галіне вытворчасці ‑ сухога спосабу вырабу будматэрыялаў. «Калі мы пяройдзем з мокрага на сухі спосаб, як гэта робіцца ў Германіі і Польшчы, то ўдзельная вага энерганосьбітаў знізіцца да 15‑18 працэнтаў», ‑ падкрэсліў міністр.

Таму цяпер перад вытворцамі стаіць задача стварыць у Крычаве на кар’еры «Каменка» новую вытворчасць ‑ печ для сухога спосабу вырабу цэменту. Дзеючыя на гэтым прадпрыемстве старыя магутнасці па выпуску цэменту паступова будуць кансервавацца і выводзіцца з абароту.

Аляксандр Селязнёў таксама паведаміў, што ва ўмовах павышэння цэн на газ у 2007 годзе 1 тона беларускага цэменту падаражэе на 30 працэнтаў да $70. Гэта ўсё роўна будзе канкурэнтаздольная цана, улічваючы, што 1 тона расійскага цэменту каштуе $90, польскага ‑ $95‑100, украінскага ‑ $95‑97, адзначыў ён.

Для ажыццяўлення праектаў вытворцы прыцягваюць інвестараў. Цяпер яны ўжо прапрацоўваюць сумесныя праекты з Іранам, Кітаем, Аўстрыяй.

Фота photo.bymedia.net

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць