Эканоміка1515

Мінэканомікі прыняло рашэнне адпусціць «замарожаныя» на месяц цэны

Пра гэта заявіў у чацвер дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі. Крытычныя дысбалансы ў эканоміцы дыктуюць такое рашэнне.

Пра гэта заявіў у чацвер дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі. Крытычныя дысбалансы ў эканоміцы дыктуюць такое рашэнне.

Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло рашэнне не падаўжаць тэрмін «замарожвання» цэн на сацыяльна значныя тавары, заявіў у чацвер у Мінску на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента коштавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін.

«Міністэрства прыняло рашэнне не падаўжаць тэрмін „замарожвання“ цэн. У гэтай сітуацыі важна разумець, што меры адміністрацыйнага рэгулявання павінны быць вельмі тонкімі і гнуткімі», — сказаў І. Фамін.

Па словах прадстаўніка ведамства, Мінэканомікі не будзе адмаўляцца «ад кропкавага рэгулявання цэн». «Не выключана магчымасць па сацыяльна-значных таварах ўвядзення цэнавага рэгулявання на асобныя групы тавараў», — растлумачыў І. Фамін, дадаўшы, што «яно ў любым выпадку будзе часовым».

Як паведамлялася, урад Беларусі пастановай № 676 пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа ўводзіцца часовае рэгуляванне цэн тэрмінам да 90 дзён.

Гэтым дакументам унесены дапаўненні ў пастанову ўрада № 495 ад 14 красавіка 2011 года, якім зацверджаны пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

У дадатковы пералік сацыяльна значных тавараў ўвайшло 13 пазіцый спажывецкіх тавараў:

рыба жывая, свежамарожаная (акрамя далікатэсных), селядзец салёны, сыры з каровінага малака цвёрдыя і мяккія, пярловая, ячная, аўсяная крупы, аўсяныя шматкі без смакавых і іншых дадаткаў, свежыя агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны, кава, гарбата, павараная харчовая соль (акрамя харчовай марской солі), субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорый, з мяса курэй і куранят, вараныя каўбасы, сасіскі, крывяныя і ліверныя каўбасы, сінтэтычныя мыйныя сродкі.

Акрамя таго, урад да 1 ліпеня 2011 замарозіла цэны на сацыяльна значныя тавары, вызначаныя ў пастанове N495 адносна коштаў, якія сфармавалі вытворцы па стане на 28 траўня 2011 года.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць