Культура1919

Алег Рудакоў: «Бел-чырвона-белы сцяг заўжды будзе лунаць у Іркуцку, пакуль мы там!»

Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага адзначылі ў Мінску 15-годдзе арганізацыі.

Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага адзначылі ў Мінску 15-годдзе арганізацыі.

Звычайна на Дзень нараджэння імяніннік атрымлівае падарункі. Але беларусы Іркуцка стандартнымі шляхамі не ідуць. Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага падарылі шыкоўны падарунак «Бацькаўшчыне» з нагоды свайго ж 15-гадовага юбілею, якое таварыства адзначыла 31 траўня. Такім падарункам стала творчая сустрэча з старшынём ІТБК Алегам Рудаковым і фальклорным гуртом «Крывічы», якая адбылася 13 ліпеня на сядзібе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Адкрыла сустрэчу старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская. Скарыстаўшыся нагодай, яна яшчэ раз павіншавала Таварыства з 15-годовым юбілеем і выказала падзяку за шматгадовую руплівую працу па папулярызацыі беларускай культуры ў Прыбайкаллі.

«Яны стварылі ў Іркуцку першую Беларусь у замежжы, такую, як мы хацелі б мець тут», — сказала Ніна Шылоўская.

Без перабольшвання ІТБК з’яўляецца адной з самых актыўных і паспяховых беларускіх суполак замежжа, і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ганарыцца сваёй супрацай з Таварыствам, адзначыла Ніна Шыдлоўская.

Падрабязней пра дзейнасць ІТБК распавёў Алег Рудакоў. Таварыства мае свае аддзяленні па ўсёй Іркуцкай вобласці і працуе ажно па 20 накірунках: гэта адраджэнне беларускіх абрадавых святаў, вывучэнне традыцыйных беларускіх танцаў ды спеваў, арганізацыя гістарычных вечарынаў, этнаграфічных вандровак, адраджэнне традыцыйных беларускіх рамёстваў, правядзенне беларускіх фестываляў і многае іншае. Алег Рудакоў расказаў таксама і пра праграму свайго візіту ў Беларусь. Яна была надзвычай насычаная. Госці з Іркуцка выступілі на канцэртах у Віцебску і Мінску ў межах Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які ладзіла Міністэрства культуры Беларусі, з’ездзілі ў гістарычную вандроўку на Полаччыну, узялі ўдзел у свяце Пятрок на Любаншчыне, наведалі Мір, Наваградак і іншыя гарады.

«Нас пытаюць: “Ну, як вы, столькі дзён у Беларусі?” А мы адказваем: “Мы стомленыя, але нязломленыя!», — жартаваў Алег Рудакоў.

Спадар Алег прадставіў галоўных герояў, ці дакладней, гераінь сустрэчы — гурт «Крывічы». Ён быў створаны па ініцыятыве Волі Галанавай, якая да таго ж узначальвае маладзёвы клуб з такой жа назвай. Воля — прадстаўніца ўжо трэцяга пакалення беларусаў у Сібіры, астатнія ўдзельніцы гурта таксама нарадзіліся ў Сібіры і ў Беларусі ніколі не жылі, аднак гэта ніяк не перашкаджае ім шыкоўна спяваць аўтэнтынтычныя беларускія песні, якія яны запісваюць у этнаграфічных вандроўках па беларускіх вёсках Іркуцкай вобласці.

Вельмі трапна пра выступленне дзяўчат сказаў Алесь Камоцкі: «З часам становіцца меней рэчаў, якія, калі слухаеш, ажно дрыжыкі па скуры ідуць. А тут гэта ёсць». Сапраўды, спевы дзяўчат з Іркуцка выклікаюць вельмі моцныя пачуцці.

Алесь Камоцкі заспяваў некалькі песень, у тым ліку і тую, якую ніяк не мог дапісаць, а дапамагла гэта зрабіць калядная вандроўка ў Іркуцк.

Яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы, бард Таццяна Беланогая, вітала сваімі песнямі добрых знаёмых — гурт «Крывічы». Бо пазнаёміліся яны ў Прыбайкаллі, калі Таццяна па запрашэнні Алега Рудакова наведала Іркуцк і на свае вочы ўбачыла, чым займаецца ІТБК.

«Мне хочацца сказаць дзяўчатам з Іркуцка: “Пераязджайце ў Беларусь жыць”, — прызналася Таццяна. – Але я разумею. У іх там сваё жыццё. Я тут, яны там, але нейкая нітачка між намі працягнулася».

Парадавалі прысутных сваімі песнямі і барды Аляксей Жбанаў і Аляксандр Галіч.

Напрыканцы сустрэчы Алег Рудакоў прадэманстраваў відэасюжэты, прысвечаныя дзейнасці ІТБК. Такіх сюжэтаў Таварыства мае шмат. Мясцовае тэлебачанне любіць бываць на мерапрыемствах ІТБК, прыязджаюць часам нават з маскоўскіх тэлеканалаў. Яно і не дзіўна. Беларускія святы ў Іркуцку заўжды вясёлыя, яскравыя, самабытныя.

На развітанне Алег Рудакоў запэўніў усіх прысутных: «Бел-чырвона-белы сцяг заўжды будзе лунаць у Іркуцку, пакуль мы там!»

Глядзі яшчэ: Беларуская калона з бел-чырвона-белымі сцягамі на карнавале ў Іркуцку — фота

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць