Спорт77

Поспех: Аляксандра Герасіменя заваявала золата на чэмпіянаце свету па плаванні

Гэта першы медаль беларускіх спартсменаў на гэтым чэмпіянаце свету.

Беларуска Аляксандра Герасіменя выйграла золата чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 100 м вольным стылем у кітайскім Шанхаі.

У фінальным заплыве яна паказала аднолькавы вынік з датчанкай Жанет Отэсен (53,45 сек.) і падзяліла з ёю верхнюю прыступку п'едэстала.
Адначасова беларуска абнавіла нацыянальны рэкорд.

Бронзавай медалісткай чэмпіянату свету на 100 м вольным стылем стала Раномі Крамавідзья з Галандыі (53,66 сек.).

Золата Аляксандры Герасімені - першы медаль беларускіх спартсменаў на гэтым чэмпіянаце свету па водных відах спорту.
Яна таксама выйшла ў фінал у плаванні на спіне на 50 м, дзе стала шостай.

Раней Аляксандра Герасіменя не заваёўвала золата сусветных чэмпіянатаў. На сусветным форуме ў 2007 годзе яна выйграла срэбра на дыстанцыі 50 м на спіне.

А вось калекцыя ўзнагародаў з чэмпіянатаў Еўропы ў беларускі багацейшая. На ЧЕ-2010 у Будапешце Аляксандра Герасіменя заваявала золата ў плаванні на спіне на 50 м, а таксама срэбра на 100 м вольным стылем (першая ў кар'еры ўзнагарода на алімпійскай дыстанцыі). У 2002 годзе яна стала бронзавым прызёрам кантынентальнага першынства на 50 м вольным стылем і на 50 м на спіне. На ЧЕ-2006 заваявала срэбра на 50 м на спіне. У 2002 годзе на чэмпіянаце Еўропы на "кароткай вадзе" (даўжыня басейна 25 м) стала сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала2

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала2

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць