Грамадства1919

Прэс-сакратар МЗС Пуціну: Суверэнітэт – не прадмет для дыскусіі

Андрэй Савіных у сувязі з учорашнімі выказваннямі Уладзіміра Пуціна нагадаў пазіцыю Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі не бачыць неабходнасці каментаваць учарашнюю заяву Уладзіміра Пуціна, заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Нагадаем, выступаючы 1 жніўня ў Цвярской вобласці на маладзёжным форуме «Селігер-2011», прэм’ер-міністр Расіі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка паслядоўна ідзе па шляху інтэграцыі з Расіяй. На пытанне, ці могуць Расія і Беларусь стаць адным цэлым, як гэта было ў часы Савецкага Саюза, Пуцін адказаў: «Гэта магчыма, вельмі пажадана і поўнасцю залежыць — на 100% залежыць — ад волевыяўлення беларускага народа».

Ён зазначыў, што ў Беларусі ёсць розныя падыходы да інтэграцыйных працэсаў і важна, каб голас у абарону інтэграцыі быў пачуты. «Але пры ўсіх цяжкасцях, якія ўзнікаюць час ад часу, скажам, у сферы эканомікі, у энергетыцы, з газам мы спрачаемся, трэба аддаць належнае сённяшняму кіраўніцтву рэспублікі і Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу, які паслядоўна ідзе па шляху інтэграцыі з Расіяй», — падкрэсліў Пуцін.

«МЗС не бачыць неабходнасці каментаваць гэтую заяву.
Варта зазначыць, што прэм’ер-міністр Расіі падкрэсліў, што гэтае пытанне на 100% залежыць ад волевыяўлення беларускага народа», — сказаў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Пытанне аб суверэнітэце Беларусі ўзнімалася 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі беларускім СМІ. Тады беларускі кіраўнік заявіў, што большасць насельніцтва «не хоча быць ні ў складзе Расіі, ні ў Еўрасаюзе на прынцыпе краін Балтыі». «І я гэтага не хачу, — падкрэсліў Лукашэнка. — Я хачу, каб мы сваё шчасце знайшлі тут. Такая палітыка і такая незалежнасць дарагога каштуе. Калі я кажу будаваць шчасце на сваёй зямлі — большасць грамадства гэта падтрымлівае».

Паводле слоў Лукашэнкі, Расія ставіць умовы ўвайсці ў яе склад, калі Беларусь хоча цану на газ, як у Смаленскай вобласці. «Напэўна, яны маюць рацыю. Але мы будзем плаціць 250 долараў за тысячу кубоў. Можна так, а можна так. Мы выбралі такі шлях. Вы хочаце ісці іншым — ідзіце, але без мяне», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША11

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША11

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць