Цяпер для таго, каб стаць у Мінску ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў, трэба жыць у сталіцы 10 гадоў, а таксама мець не больш за 10 метраў жылля
У Мінску ўстаноўленыя новыя нормы для прыняцця грамадзян у чаргу на паляпшэнні жыллёвых умоў. Новы парадак рэгламентуецца ўказам № 346 «Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Указам прадугледжваецца зменшыць да 10 квадратных метраў норму забяспечанасці агульнай плошчай жылога памяшкання ў Мінску (раней было 15 квадратных метраў). Апроч таго, да 10 гадоў павялічаны мінімальны тэрмін знаходжання ў сталіцы. Раней было дастаткова пражыць у Мінску 5 гадоў.
Указ уступае ў сілу 10 жніўня 2011 года, але тых, хто стаў у чаргу раней, не закране.
Каментары