Каханне і сэкс77

Самая тытулаваная жанчына ў свеце адмовілася ад багацця, каб выйсці замуж. У 85 гадоў

Абраннік герцагіні Альбы маладзейшы за яе на 24 гады.

Самая знатная ў свеце жанчына вырашыла раздарыць сваякам свой велізарны капітал, каб тыя дазволілі ёй выйсці замуж за шараговага службоўца. Абраннік герцагіні Альбы маладзейшы за яе на 24 гады.

Ён працуе ў дэпартаменце сацзабяспечання звычайным клеркам. Аднак гэта не стала перашкодай на шляху пачуццяў іспанскай арыстакраткі, якая валодае больш чым дзесяццю старажытнымі замкамі і велізарнай калекцыяй твораў мастацтва.

На дадзены момант герцагіні Альбе 85 гадоў. Згодна з Кнігай рэкордаў Гінеса, жанчына мае больш тытулаў, чым любая іншая высакародная асоба ў свеце.
У яе сем герцагскіх тытулаў, 22 графскіх і 24 тытулы маркізы. Акрамя таго, у яе, магчыма, адно з самых доўгіх імёнаў у свеце. Поўнае імя каралеўскай асобы гучыць так: Марыя дэль Расарыа Каэтана Альфонса Вікторыя Эўхенія Францыска Фітц-ДжэймсСцюарт-і-Сільва.

З’яўляючыся кіраўніком дома Альба з 539-гадовай гісторыяй, герцагіня мае права заязджаць на кані ў Севільскі кафедральны сабор і не кленчыць перад Папам Рымскім. А вось выйсці замуж па каханні найбагацейшая дама Іспаніі не можа. Прынамсі, калі яе абраннік не высакароднага паходжання.

Для такога саюза самай знатнай асобе ў свеце неабходная згода яе шасцярых дзяцей, якія, як любіць падкрэсліваць герцагіня, усе даўно разведзеныя. Усе дзеці герцагіні з’явіліся на свет ад першага шлюбу каралеўскай асобы з сынам герцага Сатамаёра Пэдра Луі Марцінэсам, які памёр у 1972 годзе.

Цяперашняга абранніка герцагіні завуць Альфонса Дыяс. Ён працуе ў дэпартаменце сацзабяспечання і займаецца рэкламай.

Закаханыя хацелі ажаніцца яшчэ ў 2008 годзе, але тады сям’я герцагіні выступіла з рэзкім асуджэннем гэтага кроку. Іспанскі кароль Хуан Карлас асабіста патэлефанаваў Альбе і адгаварыў яе заключаць шлюб, «які ганьбіць усю сям’ю». Аднак цяпер герцагіня здолела знайсці спосаб абысці забарону сям’і.
Закаханая маркіза вырашыла пры жыцці аддаць сваім дзецям належную ім спадчыну.

Адзначым, што кожны з шасцярых дзяцей і васьмі ўнукаў герцагіні атрымае па замку, а таксама па значным участку зямлі. Кіраваць маёмасцю самай знатнай жанчыны ў свеце з гэтага часу будзе яе старэйшы сын. Паводле розных ацэнак, капітал герцагіні Альбы складае ад 60 млн да 3,5 млрд еўра.

Што да яе абранніка, то ён падпісаў паперы пра тое, што не прэтэндуе ні на манету з капіталу сваёй будучай жонкі.

«Альфонса не трэба нічога з багацця. Усё, што яму трэба, — гэта я», — ганарліва заявіла герцагіня Альба, якая не ўпершыню шакуе сваякоў сваімі недапушчальнымі, на іх думку, паводзінамі. Так, у 1978 годзе каралеўская асоба незаконна выйшла замуж за святара-езуіта Хесуса Агірэ-і-Ортыса дэ Саратау. У Іспаніі канца 1970-х гэтая падзея выклікала велізарны скандал. Як бы тое ні было, муж і жонка шчасліва пражылі разам амаль чвэрць стагоддзя. Хесус дэ Саратау памёр у 2001 годзе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград17

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць12

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград17

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць