Меркаванні44

Тэстам ня вымераць любові

Выкарыстаньне тэстаў па беларускай мове і літаратуры становіцца пашыранай зьявай у беларускім грамадзтве. Нават выкарыстоўваюцца тэсты ў якасьці ўступных іспытаў па беларускай мове і літаратуры ў ВНУ. Я перакананы, што тут Міністэрства адукацыі зрабіла вялікую памылку.

Выкарыстаньне тэстаў па беларускай мове і літаратуры становіцца пашыранай зьявай у беларускім грамадзтве. Нават выкарыстоўваюцца тэсты ў якасьці ўступных іспытаў па беларускай мове і літаратуры ў ВНУ. Я перакананы, што тут Міністэрства адукацыі зрабіла вялікую памылку.

Я ня супраць тэстаў па беларускай мове ці літаратуры. Але лічу, што тэсты ня могуць служыць у якасьці формы правядзеньня выпускных, тым больш уступных іспытаў па літаратуры ці мове. Трэба ўжо даўно зразумець ня толькі настаўнікам, але і мэтадыстам‑навукоўцам, што беларуская мова — гэта ня толькі прадмет вывучэньня, але і сродак навучаньня і выхаваньня. Заўсёды, калі я рыхтуюся да ўроку па беларускай мове ці літаратуры, то вызначаю тры мэты: адукацыйную, выхаваўчую і разьвівальную. Мы чамусьці заўсёды забываемся пра выхаваўчую мэту, лічым яе другаснай.

Для мяне на сёньня найважней выхаваць празь беларускае слова Патрыёта, Грамадзяніна. Абудзіць нацыянальную самасьвядомасьць, любоў да роднай мовы, гісторыі, нацыянальных традыцый.

У 2002 г. я скончыў Магілёўскі дзяржаўны унівэрсытэт імя А.Куляшова і прыехаў працаваць на Кармяншчыну ў якасьці настаўніка беларускай мовы і літаратуры. І ўжо тады я зразумеў, што абудзіць нацыянальную самасьвядомасьць вучняў можна толькі праз жывое роднае слова, а таксама праз пісьмовыя творчыя работы.

Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на распрацоўку тэмаў сачыненьняў. Тэмы мусяць закранаць менавіта пачуцьцёвае ўспрыманьне школьнікаў. Вось якія тэмы сачыненьняў я прапаноўваю сваім вучням: «Чаму беларусы не размаўляюць па‑беларуску», «Маё пакаленьне», «Што такое шчасьце», «Мой выбар у жыцьці», «Што я зрабіў (зрабіла) для Радзімы?» і г.д.

Разам з вучнямі выпускаем літаратурную газэту. Школьнікі з радасьцю бяруць удзел у абмеркаваньні тэмы газэтнага нумару, падбіраюць і карэктуюць навуковы матэрыял, самастойна і з дапамогай настаўніка пішуць мастацкія творы: вершы, апавяданьні, сачыненьні, эсэ, прысьвечаныя юбілею таго ці іншага беларускага паэта ці пісьменьніка. Таксама часта выкарыстоўваю на ўроках беларускай мовы вусныя пераказы на патрыятычныя тэмы.

Я перакананы, што форму прыёму ўступных экзамэнаў трэба зьмяніць. Ва ўсіх беларускіх ВНУ трэба абавязкова ўвесьці экзамэн па беларускай мове і літаратуры ў форме сачыненьня, бо толькі праз сачыненьні можна выявіць сапраўдных творчых і інтэлектуальных маладых людзей. А ў сярэдніх школах неабходна аднавіць экзамэн па беларускай літаратуры ў вуснай форме, калі мы ня хочам страціць беларускае нацыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны15

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Усе навіны →
Усе навіны

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру24

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату3

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць6

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі12

«Мне нават здаецца, што Франак зусім не спіць». Новая асабістая памочніца Ціханоўскай расказала пра сваю працу ў Офісе34

«Я вельмі расчараваны ў ім». Трамп незадаволены паводзінамі Пуціна9

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам26

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны15

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць