Эканоміка3939

Пуцін: Налета цана на газ для Беларусі будзе зніжаная. Але ўзамен за «Белтрансгаз»

«Перамоўны працэс аб цане «будзе сінхранізаваны з набыццём другой долі «Газпромам» у «Белтрансгазе».

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пра зніжэнне цэнаў на газ для Беларусі з 2012 года напярэдадні прыватызацыі «Белтрансгаза».

З 2012 года Расія ўвядзе паніжальны каэфіцыент пры вызначэнні цаны на газ для Беларусі, паведаміў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння ўрада саюзнай дзяржавы.

«У Расіі прынята рашэнне з наступнага года, з 2012-га, увесці ў газавую формулу для Беларусі інтэграцыйны паніжальны каэфіцыент», — цытуе Пуціна РІА «Навіны».

Пры гэтым ён нагадаў, што

перамоўны працэс аб цане «будзе сінхранізаваны з набыццём другой долі «Газпрамам» у «Белтрансгазе».

Пуцін на пасяджэнні казаў пра тое, што ва ўмовах няпэўнасці ў сусветнай эканоміцы і няпростай сітуацыі на сусветных фінансавых рынках Расія і Беларусь павінны максімальна каардынаваць свае дзеянні і выкарыстоўваць перавагі інтэграцыі.

«У цэлым захоўваюцца сур’ёзныя няпэўнасці ў сусветнай эканоміцы, вялікія рызыкі, — сказаў Пуцін. — У такой сітуацыі нам неабходна максімальна каардынаваць нашы дзеянні, эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці і перавагі інтэграцыі».

Цяперашні кантракт між «Газпрамам» і «Белтрансгазам» дзейнічае да 31 снежня 2011 года.

«Газпраму» належыць 50% акцый беларускага газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз».

Цяпер вядуцца перамовы аб куплі яшчэ 50%. У ліпені старшыня праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер і першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка дамовіліся, што перамовы па выкупе 50% кампаніі працягнуцца ў верасні.

Беларускі бок увязваў здзелку па «Белтрансгаза» з падпісаннем новага газавага кантракту. «Газпрам» неаднаразова выступаў супраць гэтага, але, як заявіў у сярэдзіне ліпеня Мілер, улічваючы, што перамовы па газе працягнуцца восенню, гэта значыць у перадпачатку ацяпляльнага сезону, пытанні атрымання «Газпромам» кантролю над «Белтрансгазам» і ўмовы пастаўкі і транзіту расійскага газу прыйдзецца абмяркоўваць у комплексе, хаця «Газпраму» «гэтага вельмі не хацелася».

Крыху раней у панядзелак прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў выказаў надзею, што дамова з Беларуссю па газе падпішуць раней навагодняй ночы.

На сустрэчы з прэзідэнтам Мілер казаў пра тое, што пачатак перамоваў з Беларуссю запланавана на першы месяц восені.

«Што датычыць кантракта па куплі газу, мы плануем у верасні пачаць перамовы з беларускімі калегамі і да канца года выйсці на падпісанне новага кантракту, — сказаў кіраўнік газавага холдынгу. — Думаю, што мы да канца года абавязкова падпішам кантракт, і ні ў якім выпадку не будзе паўтору той сітуацыі, якая была пяць гадоў таму, калі мы падпісалі кантракт у 23 гадзіны 58 хвілін 31 сьнежня 2006 года».

«Дапрацоўваеце, вядома. Нам не патрэбныя такія сюжэты, як пяць гадоў таму. Трэба дамовіцца», — заявіў у адказ Мядзведзеў.

Каментары39

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца5252

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

«Букет ад Сяргея, торт ад дзяцей і праца»: як Святлана Ціханоўская адзначае свой 43-ці дзень нараджэння2

Пад Лагойскам сёння ноччу перакуліўся аўтамабіль. Айфон кіроўцы сам адправіў паведамленне ў МНС1

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін і чакае правакацый7

Пайшоў з жыцця захавальнік памяці Барысава Аляксандр Розэнблюм1

«Адчуй смак роднай мовы». «Камунарка» выпусціла цукеркі «Родныя словы»6

Беларусь адчувае адказ на затрыманне польскага манаха — намеснік кіраўніка МЗС Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся52

ГрамадстваАбнаўляецца52

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць