Меркаванні6363

Нацыя няздараў ці права маем?

Не мае будучыні краіна, дзе пануе філасофія: «Не скрадзеш — не пражывеш».

Не мае будучыні краіна, дзе пануе філасофія: «Не скрадзеш — не пражывеш».

Артыкул Таццяны Шапуцькі пра нелегальныя заробкі кіроўцаў міжнародных аўтобусных рэйсах выклікаў нежартоўныя жарсці. Толькі на сайце NN.BY чытачы пакінулі пад ім каля 150 каментароў. Аўдыторыя падзялілася на два лагеры: адны абвінавацілі аўтарку ў стукацтве, другія заступіліся за яе.

Што характэрна — за махляроў-кіроўцаў уступіліся найперш беларускамоўныя чытачы, студэнты еўрапейскіх універсітэтаў, частыя госці заходніх краінаў.

Больш за тое, некаторыя з іх пры гэтым не толькі апраўдвалі махляроў, але і падводзілі пад свае перакананні ідэалагічную базу.
«Кожны зарабляе як можа», — пісаў студэнт ЕГУ. «Усё правільна, ні кроплі рэжыму! Толькі ШОС!» — даводзіў іншы каментатар. Трэці запатрабаваў: пусціце нас спачатку ў Еўропу, вось тады мы і зажывем па законах.

Адначасова з публікацыяй яе расследавання на гродзенскім блогу S13 разгарэлася падобная дыскусія.
Аўтар блогу выклаў фота кіроўцы аўтобуса, які нібыта хаваў ў багажнік свайго аўто скрадзенае казённае паліва. Ці не палова каментатараў завяла тую ж песню: «Навошта “спалілі” кіроўцу? Змог зліць — яго шчасце».

Абодва выпадкі яднае не толькі падабенства тэмаў, але і стаўленне часткі аўдыторыі да галоўных персанажаў гэтых гісторый. Маўляў, не чапайце простых людзей, якія «круцяцца» (крадуць) для таго, каб выжыць у няпростай эканамічнай сітуацыі.

Такая рэакцыя — фактычна дыягназ сучаснаму беларускаму грамадству.

У часы сталінскай калектывізацыі крадзеж быў сапраўды спосабам выжыць у літаральным сэнсе. У той час не было іншых варыянтаў.

Сёння ж ніхто не забараняе зарабляць на сябе, але беларусы па звычцы працягваюць шкадаваць злодзеяў, кіруючыся савецкай філасофіяй «Не скрадзеш — не пражывеш».
Напэўна, у падтрыманні культу лёгкага хлебу вінаватая ўлада. Але і грамадства, якое не толькі не пратэстуе, а яшчэ і ўхваляе падобнае, нясе роўную адказнасць за гэта.

У каментарах да артыкула Таццяны Шапуцькі хтосьці згадаў Радыёна Раскольнікава. Сітуацыя і сапраўды амаль паводле Дастаеўскага. Самы час запытацца, перафразаваўшы Фёдара Міхайлавіча: мы нацыя няздараў, ці права маем? Краіна, дзе на ўсіх узроўнях культывуецца магчымасць нелегальна зарабіць, не мае будучыні.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў12

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў12

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць