Навука і тэхналогіі11

Найбуйнейшыя сайты ЗША выкрылі ў выкарыстанні прасунутай тэхналогіі сачэння за карыстальнікамі

Спецыялісты са Стэнфардскага ўніверсітэта і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі выявілі, што падчас наведвання такіх буйных інтэрнэт-рэсурсаў, як msn.com і відэасэрвіс hulu.com, у кампутары карыстальніка захоўваюцца так званыя файлы supercookies,
паведамляе The Wall Street Journal.

Вэб-сайты, якія выкарыстоўваюць дадзены механізм адсочвання, могуць абысці абсалютна любыя параметры прыватнасці ў браўзеры карыстальніка.

На думку навукоўцаў, атрыманая такім спосабам інфармацыя пра прыярытэты карыстальнікаў, іх месцазнаходжанне і фінансавы стан выкарыстоўваецца для падбору маркетолагамі рэкламы, якая больш поўна адказвае на запатрабаванні канкрэтных спажыўцоў. Паводле дадзеных амерыканскіх анлайн-рэкламадаўцаў, летась каля 80% змесціва інтэрнэт-рэкламы было заснаванае на інфармацыі, атрыманай з дапамогай тэхналогій сачэння.

У адрозненне ад звычайных тэкставых файлаў cookies, якія змяшчаюць звесткі пра наведаныя старонкі да таго часу, пакуль карыстальнік іх не выдаліць, supercookies дазваляюць аднаўляць профілі карыстальнікаў нават пасля іх выдалення.

Карыстальнікам складана вылічыць месцазнаходжанне supercookies, бо паводле задумы распрацоўшчыкаў гэтыя файлы могуць захоўвацца не толькі ў кэшы, але і ў іншых тэчках кампутара.

Галоўны дарадца па прававых і карпаратыўных справах Microsoft, якой належыць msn.com, Майк Хайнц заявіў, што сітуацыя «была даведзеная да ведама кампаніі» і што яна «супярэчыць стратэгіі і намерам» Microsoft Corp. Як запэўнівае Microsoft, тэхналогія ўжо выдаленая, а дадзеныя кліентаў не трапілі ў распараджэнне іншых кампаній.

Прадстаўнікі Hulu спачатку адмовіліся ад каментароў з нагоды дакладу навукоўцаў, а затым заявілі, што «неадкладна прыступілі да расследавання і разгледзелі» пытанні, узнятыя карыстальнікамі ў сувязі з supercookies.

Адзін з даследчыкаў, якія выявілі supercookies, Джонатан Маер са Стэнфардскага ўніверсітэта цяпер сцвярджае, што яго даследаванне паказала, што

кампанія Microsoft выкарыстоўвае аналагічны код і на сайце Live.com і ў цэлым шэрагу іншых рэкламных сетак, нават пасля таго, як заявіла, што выдаліла гэты механізм.

Навукоўцы таксама высветлілі, што некаторыя кампаніі выкарыстоўваюць яшчэ адзін метад для павышэння эфектыўнасці і стварэння мэтанакіраванай анлайн-рэкламы. Сутнасць гэтай тэхналогіі заключаецца ў тым, што карыстальнік наведвае сайты, на якіх усталяваная спецыяльная праграма, што забірае гісторыю наведванняў старонак з браўзера карыстальніка. У выкарыстанні гэтага метаду ўжо былі заўважаныя Відэарэсурсы flixster.com і партал Charter Communications, які прапануе паслугі высакахуткаснага інтэрнэту.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам31

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца5

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

У матчы беларускай Першай лігі адбылася масавая бойка ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам31

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць