Грамадства44

Плануецца прадугледзець патрабаванні да мінімальна дапушчальнага ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў

Сёння ў ВНУ маюць права паступаць школьнікі з двойкамі па 10-бальнай сістэме.

Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2011 годзе Анатоль Рубінаў 26 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, такія патрабаванні павінны быць распрацаваны і для школьнага атэстата, і для цэнтралізаванага тэставання.

Рубінаў адзначыў, што

сёння любы ўзровень ведаў у школе лічыцца станоўчым, у ВНУ маюць права паступаць школьнікі з двойкамі па 10-бальнай сістэме.
Меркавалася, што слабыя абітурыенты адсеюцца ў выніку конкурснага адбору. Аднак гэта ідэя не апраўдала сябе найперш таму, што сёння колькасць месцаў у ВНУ амаль на 40% перавышае колькасць выпускнікоў агульнаадукацыйных школ — на 105 тыс. месцаў у ВНУ прыпадае 75 тыс. выпускнікоў. Таму паступіць у ВНУ могуць практычна ўсе ахвотныя.

«Гэта прыводзіць часам да абуральных выпадкаў», — сказаў Рубінаў. Так, сёлета ў Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя Сахарава на спецыяльнасць «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент»

на платнае навучанне паступіў абітурыент з сярэднім балам атэстата 3,2 (па 10-бальнай сістэме). У яго атэстаце больш за траціну прадметаў ацэнены двойкамі, у тым ліку профільныя фізіка, хімія, матэматыка і руская мова.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, аналагічная сітуацыя з адсутнасцю ніжняй мяжы патрабаванняў да вынікаў тэставання. Так, сёлета ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і кіраванне энергетычнымі працэсамі», «Аўтаматызаваныя электрапрывады» на платнае навучанне залічаны абітурыенты, якія набралі на ЦТ па профільным прадмеце — фізіцы — адзін бал.

«Вышэйшая адукацыя стала па сутнасці ўсеагульнай. Гэта непазбежна прыводзіць да рэзкага зніжэння якасці», — сказаў Рубінаў. Гэта таксама цягне істотную дэфармацыю рынку працы: змяншаецца доля рабочых кадраў і спецыялістаў сярэдняга звяна. Сёння колькасць асоб, якія паступілі ў ВНУ, амаль у два разы перавышае колькасць тых, хто паступіў у ССНУ, гэта значыць «на аднаго работніка прыпадаюць два інжынеры». Такую сітуацыю «нельга прызнаць нармальнай».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым9

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць