Здарэнні1313

У Магілёве затрыманы валютчык з буйной сумай

Упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Магілёўскай вобласці сумесна з УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама пры абмене 75 тыс. расійскіх рублёў на 20,6 млн. беларускіх быў затрыманы 44-гадовы магіляўчанін, паведамілі БелаПАН ва УДФР.

Устаноўлена, што гэты грамадзянін, які даўно нідзе не працуе, займаўся скупкай, продажам і абменам замежнай валюты. Пры гэтым раней ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку ажыццяўлення валютных аперацый. Паслугі па абмене ён аказваў не толькі выпадковым грамадзянам, але і пастаянным кліентам — індывідуальным прадпрымальнікам і прадстаўнікам камерцыйных структур. Толькі на момант затрымання пры ім было знойдзена і канфіскавана 18 тыс. 750 долараў ЗША, 6 тыс. 110 еўра, 174 тыс. 610 рублёў РФ, 11,2 млн. беларускіх рублёў — на агульную суму 201,5 млн. рублёў.

Зараз УДФР вырашае пытанне аб распачынанні справы на падставе арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Дэпартамент фінансавых расследаванняў звяртае ўвагу, што адказнасць за парушэнне парадку ажыццяўлення валютных аперацый нясуць таксама грамадзяне, якія скарысталіся паслугамі валютчыкаў. Часта 1 артыкула 11.2 КоАП прадугледжвае штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Ва УДФР папярэджваюць, што грамадзяне, якія набываюць валюту з рук, могуць стаць ахвярай махляроў і набыць фальшыўкі, за збыт якіх прадугледжана ўжо крымінальная адказнасць (арт. 221 КК) у выглядзе пазбаўлення волі ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў20

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу9

«Белтэлекам» правядзе першы за 30 гадоў рэбрэндынг. Як вам?9

«Штогод губляем 15 аб'ектаў». Беларускія дачнікі змагаюцца з вышкамі сотавай сувязі2

Адміністрацыя Трампа закрыла сакрэтную працоўную групу, закліканую схіліць Расію да мірнага пагаднення4

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным18

Іран заявіў пра ўдар па штаб-кватэры «Масада»

«Страцілі ўсё, акрамя жыцця». 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — зараз ён па крупінках узнаўляе гісторыю сям'і2

Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам1

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў20

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць