Здарэнні44

Каля «Вострава кахання» на Заслаўскім вадасховішчы перакулілася яхта з людзьмі +фота

Гэта другі падобны інцыдэнт на вадасховішчы за апошнія тры месяцы.

Гэта другі падобны інцыдэнт на вадасховішчы за апошнія тры месяцы.

У апошні дзень лета на Заслаўскім вадасховішчы перакулілася яхта з пасажырамі. Здарылася гэта ўвечары а 19-й каля «Вострава кахання». Як паведамляецца на сайце МНС, на адлегласці 1500 м ад берага пры парыве моцнага ветру капітан яхты не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго судна перавярнулася. 7 чалавек апынуліся ў вадзе (усе былі ў выратавальных камізэльках). Восьмы ўдзельнік воднай вандроўкі ў гэты момант знаходзіўся на востраве.

Адзін з пацярпелых адплыў ад перавернутай яхты на 200 м, дзе яго падабраў ў лодку мужчына, які і патэлефанаваў у МНС. У гэты час побач праплывала іншая прыватная яхта, якая падабрала астатніх пацярпелых.

Учорашні інцыдэнт стаў другім за апошнія тры месяцы здарэннем на Заслаўскім вадасховішчы. 11 чэрвеня ў раёне Ратамкі перакулілася яхта, на борце якой было 5 чалавек. Тая прыгода для іх таксама скончылася шчасліва.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

Па справе Софтклуба трасуць таксама ВТБ і Прыёр5

Беларуская актрыса «Спадкаемцаў» Даша Някрасава трапіла ў скандал у ЗША — супраць яе ўжо пішуць петыцыі41

Візажыстка паказвае, як выглядалі б гарады Беларусі, калі б былі макіяжамі ФОТЫ13

Таўшчынёю ўсяго 1,8 міліметра, а кулю спыняе. У чым сакрэт?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць