Афіша

Трохі пра рэкардсмэнаў

Ёсьць шахматысты, якія ставяць рэкорды творчага даўгалецьця — Зварыкіна, Карчной, Ройзман. Сустракаюцца тыя, хто дае рэкордныя сэансы адначасовай гульні, накшталт адбытага летась у флярыдзкім гандлёвым цэнтры «Gardens mall». Гросмайстарка Сьюзан Полгар 16 гадзін запар гуляла з 326 супернікамі і выйграла 309 партый, упісаўшы сябе ў кнігу рэкордаў Гінэса… А ёсьць шахматныя кампазытары, што ствараюць рэкордныя задачы. Такія задачы таўталягічна называюцца таскамі (task з ангельскай — «заданьне»). Да прыкладу, таск-монстар прадугледжвае мат за максымальную колькасьць хадоў.

З заданьнем «мат за 200 хадоў» яшчэ можна звыкнуцца, а ці часта нам даводзіцца бачыць у адным творы ажно чатыры ракіроўкі? Віктару Волчаку зь Лідчыны, экспэрту Беларускай фэдэрацыі шахмат у галіне кампазыцыі, удалося неверагоднае. Ягоны таск атрымаў I-II прыз на леташнім міжнародным конкурсе — мэмарыяле Езьдзіна.

Гэтая пяціхадоўка В.Волчака досыць мудрагелістая, чым і вабіць: 1. de! Th7 2. e7! Te7 3. de i 4. Kf6X; 1…0-0-0 2. Ta7 Kpb8 3. с7+ Kpa7 4. 0-0! і 5. Ta1X; 1…0-0 2. Kh6+ Kpg7 3. Khf5+ Kpg6 4. 0-0-0! і 5. Tdg1X.

У сярэдзіне ХХ ст. шахматны рамантык з Бразыліі распрацаваў адмысловую тэму, якая цяпер называецца ў яго гонар. Аднойчы берасьцейскі трэнэр Уладзіслаў Каташук — аўтар каля 150 задач — пайшоў бразыльскім шляхам. Паспрабуйце разьвязаць ягоны «таск Валадао». Падказка: у гэтым відзе таску спалучаюцца тры нестандартныя рухі — ракіроўка, узяцьце на праходзе і ператварэньне пешкі ў фігуру.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу6

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім4

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць