Улада55

МЗС Балгарыі: Лукашэнку не прапаноўвалася 2 млрд еўра ў абмен на палітзняволеных

«Мы катэгарычна абвяргаем гэту інфармацыю. Такой прапановы не было», — заявіла прэс-сакратар МЗС Балгарыі Весела Чэрнева.

МЗС Балгарыі катэгарычна абвяргае інфармацыю польскай газеты Rzeczpospolita аб тым, што міністр замежных спраў Мікалай Младзенаў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапаноўваў 2 мільярды еўра за вызваленне палітзняволеных.

«Мы катэгарычна абвяргаем гэту інфармацыю. Такой прапановы не было», — заявіла БелаПАН прэс-сакратар МЗС Балгарыі Весела Чэрнева.

10 верасня Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцу ў МЗС Польшчы паведаміла, што на сустрэчы з Лукашэнкам Младзенаў павінен быў прапанаваць беларускаму лідару аднаўленне адносінаў з Еўрасаюзам і 2 млрд. еўра ў абмен на вызваленне ўсіх палітзняволеных да канца гэтага года. У артыкуле таксама прыводзіцца меркаванне, што ініцыятыва абнародаваць тайныя дамоўленасці Лукашэнкі і Младзенава магла зыходзіць ад міністра замежных спраў Польшчы Радослава Сікорскага з мэтай паскорыць працэс вызвалення палітзняволеных.

Як паведамлялася раней, у канцы жніўня кіраўнік балгарскага МЗС наведаў Мінск з тайным візітам і сустрэўся з Лукашэнкам. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў СМІ 2 верасня, яе пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Балгарыі, але не сталі каментаваць у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Паводле вынікаў перамоў з Лукашэнкам Младзенаў накіраваў ліст вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і кіраўнікам знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС. Ён, у прыватнасці, паведаміў, што падчас сустрэчы Лукашэнка паабяцаў вызваліць усіх палітзняволеных у пачатку кастрычніка.

Нагадаем, 1 верасня Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года ў Мінску. Першыя дзевяць фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках былі памілаваны прэзідэнтам 11 жніўня.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць