Эканоміка

КамАЗ разлічвае да канца года стварыць СП з МАЗам

ААТ «КамАЗ» разлічвае да канца года стварыць сумеснае прадпрыемства з Мінскім аўтамабільным заводам. Аб гэтым заявіў 16 верасня журналістам гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін.

«Так, у нас ёсць такая мэта — атрымаць яснасць па пагадненні да канца года», — цытуе Кагогіна РІА Новости. Гендырэктар КамАЗа растлумачыў, што ў гэты тэрмін плануецца «закрыць здзелку».

Паводле яго слоў, ацэнка МАЗа будзе гатовая 19 верасня. Кагогін таксама адзначыў, што МАЗ не мае справаздачнасці па Міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці, таму нават прыблізна цяжка сказаць, у колькі яго ацэніць аўдытар.

Дзяржкарпарацыя «Ростэхналогіі», якая валодае 49,9% акцый КамАЗа, зімой прапанавала аб’яднаць КамАЗ і МАЗ. Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў пачатку чэрвеня казаў, што праекты дакументаў па стварэнні холдынгу з удзелам КамАЗа і МАЗа плануецца падрыхтаваць да канца года. Аднак у канцы чэрвеня кіраўнік «Ростэхналогій» заявіў, што перамовы зацягваюцца па палітычных прычынах.

Першапачаткова бакі разглядалі абмен акцыямі КамАЗа і МАЗа ў межах аб’яднання дзвюх кампаній, але беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту. Затым было прапанавана стварыць СП, у якое будуць унесены 49,9% акцый КамАЗа і 49,9% акцый МАЗа, а таксама шэраг прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтакамплектуючыя як у Расіі, так і ў Беларусі. Кіраўнік «Ростэхналогій» Сяргей Чэмезаў адзначаў, што пакет акцый КамАЗа аб’ектыўна каштуе значна даражэй, чым аналагічны пакет МАЗа. Паводле слоў Чэмезава, пасля правядзення ацэнкі стане зразумела, якія прадпрыемствы ўвойдуць у СП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс1

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў3

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце15

У раёне «Мінск-Свет» адбыўся пажар1

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах12

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс1

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць