Здарэнні22

У Віцебску чалавека забілі за сто расійскіх рублёў

Забойца ўдарыў толькі раз.

20 верасня проста на платформе чыгуначнага вакзала ў Віцебску адбылося забойства.

Аб бойцы на платформе міліцыі паведамілі прыкладна а палове на восьмую. Супрацоўнік, які прыбыў на месца, выявіў толькі пацярпелага без прытомнасці, выклікаў дзяжурнага медыка і падмацаванне. Пасажыры паведамілі, што мужчыну збіў малады хлопец, які з'ехаў таксоўкай.

Пацярпеламу пачалі аказваць дапамогу дзяжурны медык з вакзала і добраахвотнікі-медыкі з ліку пасажыраў.

Міліцыянты з асабістых мабільных тэлефонаў беспаспяхова набіралі 103 - на іншым канцы сувязь ці то абрывалася, ці то ўваходныя званкі скідалі.
Усё ж з некалькіх спробаў удалося выклікаць «хуткую дапамогу».

Зрэнкі мужчыны перасталі рэагаваць на святло, пульс і дыханне зрабіліся малапрыкметнымі, а «хуткай» усё не было. Тыя, хто аказваў пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу, яшчэ некалькі разоў тэлефанавалі на 103 і нават прапаноўвалі данесці мужчыну да станцыі хуткай дапамогі, але іх запэўнівалі, што машына ўжо пад'язджае. Нажаль, да вакзала яна прыбыла толькі ў 20.05, і тое не з таго боку. У 20.10 медыкі канстатавалі смерць.

Па неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай ад супрацоўнікаў вакзала,

канфлікт паміж забітым мужчынам і маладым хлопцам адбыўся з-за 100 расійскіх рублёў. Забойца нанёс ўсяго адзін удар у галаву, пастаяў над чалавекам, які ўпаў, а потым пайшоў «лавіць» таксоўку,
на якой і з'ехаў з вакзалу.

Адзін з чытачоў «Народных навінаў Віцебску» даслаў фота, зробленыя на месцы здарэння мабільным тэлефонам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць