Грамадства11

Сёння ў Беларусі праходзіць Дзень без аўтамабіля

Як паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Заўялаў,

мэта акцыі — звярнуць увагу насельніцтва на праблему пагаршэння якасці атмасфернага паветра гарадоў з-за аўтамабіляў.

Дзень без аўтамабіля — міжнародная акцыя, якая атрымала падтрымку больш як 40 краін.

Мінпрыроды заклікае кіроўцаў адмовіцца сёння ад асабістага і службовага транспарту і скарыстацца грамадскім,

праезд у якім сёння бясплатны пры паказе вадзіцельскага пасведчання. Выключэнне складзе толькі Віцебская вобласць.

Як зазначыў Заўялаў, ад асабістага транспарту сёння традыцыйна адмовяцца супрацоўнікі Мінпрыроды, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкама, аблвыканкамаў, канцэрна «Белнафтахім» і шэрагу іншых арганізацый.

Паводле яго слоў, такія акцыя дазваляюць прадухіліць выкіды ў атмасфернае паветра Беларусі ад аўтамабіляў не менш як 250 тон забрудняльных рэчываў. У сярэднім штодзённа ў Беларусі аб’ёмы такіх выкідаў складаюць прыблізна 2,5 тыс. тон, у тым ліку ў Мінску — прыкладна 430 тон. Пры гэтым доля аўтамабіляў у забруджванні атмасфернага паветра дасягае 72%.

Паводле звестак Мінпрыроды, у цэлым па Беларусі за 2010 год выкіды забрудняльных рэчываў ад аўтамабіляў склалі 942,3 тыс. тон, яны знізіліся на 194,9 тыс. тон у параўнанні з 2009 годам. У сярэднім за год пры прабегу 15 тыс. км адзін аўтамабіль спальвае больш за 2 тоны паліва і спажывае прыблізна 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца прыкладна 700 кг чаднага газу, 400 кг дыаксіду азоту, 230 кг вуглевадародаў і іншых забрудняльных рэчываў. Усяго аўтамабілі выкідаюць у атмасферу больш за 200 найменняў забрудняльных рэчываў. Некаторыя з гэтых рэчываў, напрыклад цяжкія металы і асобныя хлорарганічныя злучэнні, стойкія арганічныя забрудняльнікі, назапашваюцца ў прыродзе і ўяўляюць сур’ёзную пагрозу для ўсяго жывога.

Як зазначыў спецыяліст, найбольш неспрыяльнае ўздзеянне на паветра аказваюць аўтамабілі, якія былі ва ўжытку. За мінулы год у Беларусь было ўвезена больш за 209 тыс. аўтамабіляў. З гэтай колькасці крыху больш за 10% склалі аўтамабілі да трох гадоў, крыху больш за траціну — ад трох да сямі гадоў, звыш 56% — больш за сем гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць