Культура

Перакладчык Капусьцінскага: Ягоным мэтадам было назіраньне

"Раман "Імпэратар" была найцікавейшая кніга, зь якой я працаваў, як перакладчык".

На беларускую мову раман Рышарда Капусьцінскага «Імпэратар» пераклаў Алесь Пяткевіч. «Напэўна, гэта была найцікавейшая кніга зь якой я працаваў, як перакладчык, — кажа А.Пяткевіч. — Найбольш у Капусьцінскага спадабалася тое, што аўтар не бярэцца нікога асуджаць, ён проста малюе гісторыю пэўнай краіны. Дае магчымасьць чытачу самому рабіць вывады. Аўтар толькі крыху падштурхоўвае да думкі, што кожны народ заслугоўвае такога кіраўніка, якога мае. У той Этыёпіі, якую Капусьцінскі апісаў у «Імпэратары», шмат паралеляў зь сёньняшняй Беларусьсю. Акурат учора я пачаў чытаць па‑нямецку іншы раман Капусьцінскага ‑‑ «Імпэрыюм», на гэты раз ужо пра савецкую імпэрыю, а сёньня даведаўся, што Капусьцінскі памёр».

Раман Рышарда Капусьцінскага «Імпэратар» быў надрукаваны ў часопісе «ARCHE»(№5‑2006).

Вядомы польскі пісьменьнік і журналіст Рышард Капусьцінскі памёр 23 студзеня ў шпіталі Мэдычнай Акадэміі ў Варшаве . У пятніцу ён перанёс апэрацыю, а ў аўторак здарыўся абшырны інфаркт.

Рышард Капусьцінскі нарадзіўся ў сакавіку 1932 г. у Пінску ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пазьней ён прызнаваўся, што так ахвотна наведваў найбяднейшыя краіны, бо ў іх было нешта ад Палесься. Цягам усяго жыцьця Капусьцінскі заставаўся вялікім сябрам Беларусі.

Капусьцінскі здабыў вядомасьць як пісьменьнік‑падарожнік і незраўнаны майстар рэпартажу. Ён быў сьведкам падзеньня манархій ў Этыёпіі ды Іране.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны7

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

Украінскія беспілотнікі знішчылі рэстаран у элітным крымскім санаторыі «Фарос», які сёння быў закрыты на спецабслугоўванне4

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі6

«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны7

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць