Эканоміка44

«Расейскія машыны» адправілі Беларусі прапановы па супрацоўніцтве «Групы ГАЗ» з МАЗам

Расійскі машынабудаўнічы холдынг «Рускія машыны», асноўны акцыянер «Групы ГАЗ», адправіў ва ўрад Беларусі пакет дакументаў з варыянтамі супрацоўніцтва «Групы ГАЗ» з Мінскім аўтазаводам (МАЗ), паведаміў гендырэктар «Рускіх машын» Аляксандр Філатаў журналістам 7 кастрычніка ў Маскве.

Як паведамлялася раней, дзяржкарпарацыя «Растэхналогіі», якая валодае 49,9% найбуйнейшага расійскага вытворцы грузавікоў КамАЗ, мінулай зімой прапанавала аб’яднаць яго з МАЗам. У жніўні з’явілася інфармацыя, што, апрача «Растэхналогій», на стварэнне альянсу з МАЗам прэтэндуе і холдынг Алега Дзерыпаскі «Рускія машыны», і ўрад Беларусі вядзе з ім актыўныя перамовы.

«Мы здалі дакументы ў канцы верасня. Зараз яны знаходзяцца на разглядзе кіраўніцтва Беларусі»,- прыводзіць словы Філатава журналістам РІА Новости.

Ён падкрэсліў, што «Рускія машыны» бачаць сур’ёзную сінергію ад супрацоўніцтва з МАЗам». «Нам не крытычна, як рэалізоўваць супрацоўніцтва, — сумеснае прадпрыемства, альянс або іншы фармат», — сказаў ён.

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў пачатку чэрвеня казаў, што праекты дакументаў па стварэнні холдынгу з удзелам КамАЗа і МАЗа плануецца падрыхтаваць да канца года. Аднак у канцы чэрвеня кіраўнік «Растэхналогій» заявіў, што перамовы зацягваюцца па палітычны прычынах.

Першапачаткова бакі разглядалі абмен акцыямі КамАЗа і МАЗа ў межах аб’яднання дзвюх кампаній, але беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту. Затым было прапанавана стварыць СП, у якое будуць унесены 49,9% акцый КамАЗа і 49,9% акцый МАЗа, а таксама цэлы шэраг прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтакамплектуючыя як у Расіі, гэтак і ў Беларусі. Кіраўнік «Растэхналогій» Сяргей Чэмезаў зазначаў, што пакет акцый КамАЗа аб’ектыўна каштуе намнога даражэй, чым аналагічны пакет МАЗа. Паводле слоў Чэмезава, пасля правядзення ацэнкі стане зразумела, якія прадпрыемствы ўвойдуць у СП.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у канцы жніўня заявіў, што лічыць найлепшым варыянт стварэння холдынгу МАЗа з «Растэхналогіямі», а не з «Рускімі машынамі».

Каментары4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць