Эканоміка33

Урад: МВФ станоўча ацаніў высілкі па выхадзе на адзіны курс

Прасіць будуць ад 3 да 7 млрд даляраў.

Эксперты Міжнароднага валютнага фонду станоўча ацанілі крокі ўрада і Нацбанка Беларусі па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля. Пра гэта было заяўлена 14 кастрычніка на сустрэчы прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з місіяй МВФ на чале з Крыстаферам Джарвісам, паведаміла прэс-служба ўрада.

Урад пацвердзіў зацікаўленасць у аднаўленні ў найбліжэйшай перспектыве крэдытнай падтрымкі МВФ для Беларусі ў памеры ад 3 да 7 млрд. долараў ЗША.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі кірункі эканамічнай палітыкі, якія рэалізуе ўрад, прагноз развіцця беларускай эканомікі ў 2012 годзе і перспектывы далейшага супрацоўніцтва з МВФ.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, бакамі адзначана, што эканамічная палітыка, якая праводзіцца, улічвае рэкамендацыі МВФ, выкладзеныя ў заключнай запісцы місіі па постпраграмным маніторынгу. Так, па выніках васьмі месяцаў кансалідаваны бюджэт выкананы на бездэфіцытным узроўні.

Аб’ёмы эмісійнага крэдытавання дзяржпраграм сёлета не перавысяць 4% да ВУП.
Рэалізуюцца меры па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля: з сярэдзіны верасня на біржавым рынку дзейнічае дадатковая гандлёвая сесія, на якой аперацыі куплі-продажу замежнай валюты ажыццяўляюцца па курсе, які склаўся ў адпаведнасці з попытам і прапановай.

Практычна завершана фарміраванне інстытуцыянальнай, прававой і аперацыйнай структуры Банка развіцця, які пачне працаваць у найбліжэйшы час. Запрацавала Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. На прыкладзе васьмі прадпрыемстваў, адабраных экспертамі Сусветнага банка ў якасці пілотных праектаў і зацверджаных пастановай Савета міністраў ад 26 жніўня 2011 года № 1139, будуць укарэненыя перадавыя тэхналогіі ажыццяўлення прыватызацыйных здзелак па продажы малых і сярэдніх прадпрыемстваў стратэгічнаму інвестару.

Удасканальваецца даванне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Адзначаецца,

што ў наступным годзе ўрад і Нацбанк працягнуць правядзенне жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі.
Эмісійныя рэсурсы, якія накіроўваюцца ў эканоміку, будуць рэзка абмежаваныя ў рамках узгодненых міжнародных абавязацельстваў Беларусі. У 2012 годзе плануецца выхад на станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 1,8 млрд. долараў і бездэфіцытны бюджэт. Пытанням далейшай лібералізацыі эканомікі, яе структурнай перабудовы і развіцця прыватнай ініцыятывы па-ранейшаму будзе надавацца значная ўвага.

Падыходы да фарміравання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, праекта бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год абмеркаваныя з місіяй МВФ, разгледжаныя прапановы экспертаў фонду.

Чакаецца, што місія МВФ афіцыйна падвядзе вынікі сваёй работы ў Беларусі (5–17 кастрычніка) у пачатку наступнага тыдня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць