Меркаванні4949

Лукашэнка: Курс даляра гэты абрынецца

Вось толькі звядзем дзве сесіі ў адну. «Мы высокі курс даляра і падтрымлівалі».

Аб будучым падзенні курсу даляра ЗША зноў заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Майце на ўвазе, што курс даляра такім не будзе. Зараз звядзем абедзве сесіі ў адну літаральна на днях, і курс даляра гэты абрынецца. Калі ўжо адкрыта казаць,
мы высокі курс даляра і падтрымлівалі, не ўмешваючыся,
дзесьці акуратна дзейнічаючы», — прыводзіць прэс-служба словы Лукашэнкі на нарадзе 18 кастрычніка.

«Я ж бачу, хто робіць заяўкі на гэтыя даляры, на замежную валюту. Гэта ў асноўным гэтак званыя індывідуальныя прадпрымальнікі і тыя, хто ўвозіць імпарт некрытычнага парадку. Ну дык чаму ім даляр танны прадаваць?
Але галоўнае — гэта тое, што прадпрыемствы цяпер не прадаюць валюту, яны чакаюць адзінага курсу, якім ён складзецца. І як толькі выльецца на рынак гэтая ўся гатоўка, даляравая і еўра, якую мы аддалі цяпер на закуп газу і гэтак далей, то прапанова даляраў будзе вельмі высокая», — лічыць Лукашэнка.

«І калі будзе адзін курс, прадпрыемства 30% абавязкова прадае — па гэтай цане прадаў, па гэтай жа цане можна і купіць валюту, — цалкам будзе іншы курс. Таму гэта таксама трэба мець на ўвазе, а не прыстасоўвацца да курсу, які сёння 8 ці 9 тысяч», — заявіў Лукашэнка.

Як раней паведамлялася, з 20 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы будзе праводзіцца адзіная сесія з устанаўленнем рынкавых курсаў замежных валют.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі52

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне27

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

У маскоўскім «Дзіцячым свеце» адбыўся выбух, пацярпеў супрацоўнік ФСБ2

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах5

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі52

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць