Грамадства11

Генадзь Фядыніч аштрафаваны за Народны сход

Старшыня прафсаюзу РЭП (радыёэлектроннай прамысловасьці) Генадзь Фядыніч быў сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінска зняты з авіярэйса і дастаўлены ў суд Савецкага раёну сталіцы.

Як паведаміў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар прафсаюза РЭП Мікалай Герасіменка, прафсаюзны лідэр накіроўваўся ў Прагу на пасяджэнне цэнтральнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі металургаў (МФМ).

Фядыніча абвінавацілі ў арганізацыі 8 кастрычніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (Народнага сходу). Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, а затым завезлі ў суд. Фядыніч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе без адваката.

Цяпер калегі Генадзя Фядыніча разам з адвакатам накіроўваюцца ў суд Савецкага раёна Мінска, дзе суддзя Кірыл Палулех будзе судзіць прафсаюзнага лідара за падрыхтоўку і правядзенне Народнага сходу.

Мікалай Герасіменка адзначыў, што "затрыманне і суд арганізаваныя праз два тыдні пасля Народнага сходу. Генадзь Фядыніч увесь гэты час знаходзіўся ў Мінску і быў цалкам даступны для супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Тым не менш, затрымалі яго толькі сёння, у аэрапорце, у час вылету ў Прагу на пасяджэньне ЦК МФМ -- міжнароднай прафсаюзнай фэдэрацыі, якая прадстаўляе інтарэсы 25 мільёнаў працаўнікоў з 200 прафсаюзных арганізацый у 100 краінах свету".

Той самы суддзя Кірыл Палулех аштрафаваў за правядзенне Народнага сходу яшчэ аднаго арганізатара гэтай акцыі Віктара Івашкевіча на 40 базавых велічыняў (1 млн 400 тыс. рублёў).

Фядыніча аштрафавалі на 1 млн 400 тыс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць