Грамадства11

10-рублёўкі і 20-рублёўкі фактычна выводзяцца з ужытку

Мінгандаль рэкамендуе акругляць рознічныя цэны ў арганізацыях гандлю і грамадскага харчавання

Мінгандаль падрыхтаваў рэкамендацыі аб парадку акруглення рознічных цэн у гандлёвых арганізацыях і ў грамадскім харчаванні, паведаміла прэс-служба ведамства.

Рознічную цану (тарыф) прапаноўваецца акругляць за прынятую адзінку вымярэння (штуку, дзясятак, метр, кілаграм, літр і да т.п.).

Значэнні да 25 рублёў адкідваюцца, ад 25 рублёў уключна да 75 рублёў акругляюцца да 50 рублёў, ад 75 рублёў уключна і вышэй акругляюцца да 100 рублёў.

Пры вызначэнні рознічных цэн на камплект (гарнітур, набор), які камплектуецца ў арганізацыях гандлю з рэалізуемых тавараў, акругляецца цана кожнага вырабу, што ўваходзіць у яго склад, асобна. Пасля падсумоўвання рознічных цэн, з улікам акруглення цаны кожнага вырабу, цана камплекта не акругляецца. Пры вызначэнні цаны на камплект у цэлым (пры адсутнасці цэн на асобныя вырабы, што ўваходзяць у камплект) акругляецца цана камплекта.

У гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання акругляецца прадажная цана стравы, вырабу, порцыі.

Пры рэалізацыі вагавага і мернага тавару акругляецца кошт кожнай пакупкі (адвагі).

Пры вызначэнні рознічных цэн на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя цэны на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца рознічная цана 1 грама вырабу да цэлай колькасці рублёў, затым рознічная цана вырабу ў цэлым.

Цэны на тавары, што рэалізуюцца па адпускных цэнах з дабаўленнем межавых гандлёвых надбавак, акругляюцца пасля налічэння гэтых надбавак і падатку на дададзены кошт.

Пры гэтым, для недапушчэння парушэнняў дзейнага заканадаўства па цэнаўтварэнні суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, павінны выконваць межавы памер гандлёвых надбавак па таварах, у адносінах да якіх ажыццяўляецца цэнавае рэгуляванне, зазначылі ў ведамстве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць