Усяго патроху2020

Выліты Лукашэнка

Адміністрацыя прэзідэнта Расіі замовіла алавяную статуэтку Лукашэнкі. «НН» пагаварыла з дырэктарам студыі «Русскій Витязь», якая ліла кіраўніка Беларусі.

Студыя «Русский Витязь» (Масква) займаецца вырабам алавяных фігурак. Прычым не толькі салдацікаў, але і палітыкаў. У тым ліку — жывых. Нядаўна ў каталогу студыі з’явілася і фігурка Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік выкананы маштабам 1:6 (вышыня 300 мм). На сайце «Русского Вітязя» пазначана, што

Лукашэнка адліты ў адзіным экземпляры на замову Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
Для таго самага замоўцы, сведчыць каталог, былі зробленыя фігуркі стойкіх алавяных Януковіча, Пуціна, Мядзведзева, Назарбаева, Бердымухамедава, Чавеса і нават кіраўніка «Газпрому» Мілера і старшыні ФСБ Мікалая Патрушава.

Для фігуркі Лукашэнкі абраная статычная пастава. Рукі шчэпленыя перад сабой. На запясці бачны гадзіннік Patek Philippe. Кантраст кідаецца ў вочы ў параўнанні з дынамічным Януковічам, які шырока крочыць, з Назарбаевым, які вітае народ.

А побач выстаўленыя фігуркі палітычных дзеячоў мінулага — ад Эйзенхаўэра і Сталіна да Велінгтона і Леніна. І проста «салдацікі» — целаахоўнік фараона, раджа на слане і іншыя.

«Наша Ніва» паразмаўляла з дырэктарам студыі Андрэем Арсеньевым
, каб даведацца колькі каштуе алавяны Лукашэнка, чаму заказчыкі забракавалі скульптуру Пуціна і чаму «стварыць» сучаснага палітыка складаней, чым выбітнага дзеяча мінулага.

«Наша Ніва»: Колькі каштуе замовіць сабе алавянага палітыка?

Андрэй Арсеньеў: Скажу так:

гэта вельмі дорага. Некалькі тысяч еўра.
Цэны адрозніваюцца па розных крытэрах. Аднак гэта праца эксклюзіўная, а значыцца вельмі нятанная.

НН: Апроч постацяў палітыкаў вы ствараеце і іншыя фігуркі — напрыклад, ваяроў старажытнасці, баявых сланоў. Няўжо і яны каштуюць па некалькі тысяч еўра?

АА: Гэта залежыць ад маштабу, колькасці фігурак, якасці. Аднак палітыкаў мы робім выключна на найвышэйшым узроўні — адсюль і цэны.

НН: Ці не думалі вырабляць фігуркі нейкага палітыка ў большай колькасці?

АА: Калі ў нас будзе замоўца, які захоча зрабіць серыю такіх фігур, то зразумела, мы возьмемся. Але тут пытанне грошай — бо калі адзінкавыя фігуры каштуюць дорага, дык серыя таксама будзе каштаваць вельмі вялікіх грошаў.

НН: Што вы выкарыстоўваеце ў якасці эскізу?

АА: Гэта падборка відэазапісаў і фота. Гэта

вялікая колькасць апошніх выступаў таго ці іншага палітыка — мы мусім зрабіць яго максімальна падобным да арыгіналу.

НН: Колькі часу займае стварэнне адной скульптуры?

АА: Прыблізна чатыры месяцы. Першыя два ствараецца сама скульптура, на роспіс ідзе яшчэ паўтара месяца. Плюс ліццё, апрацоўка і зборка. Такім чынам атрымліваецца чатыры месяцы ці трошкі болей.

НН: Хто з палітыкаў выявіўся «самым цяжкім»?

АА: Усе сучасныя палітыкі вельмі складаныя. Нашмат прасцей з ужо памерлымі таварышамі — вакол іх існуе пэўны стэрэатып,
пэўнае ўяўленне, якім той ці іншы палітык быў. А пры стварэнні скульптуры сучаснага палітычнага дзеяча, трэба адлавіць шмат момантаў. Сваю ролю адыгрывае стаўленне да яго ў сучасным грамадстве, і асабістае стаўленне скульптара — яно заўважнае на выніку. Тым больш палітыкі змяняюцца знешне.

НН: Ці здаралася, што заказчык быў незадаволены вынікам?

АА: Так. Вось, напрыклад,

замоўцы адмовіліся ад фігуркі Пуціна. Рэч у тым, што мы зрабілі Пуціна такога, якім ён быў гады тры таму — хударлявым, з рэзкімі рысамі твару. А Пуцін жа набраў вагі. Нам давялося перарабляць
скульптуру. Большая частка нашых замоваў удаецца з першай спробы — Мядзведзева і
Лукашэнку, напрыклад, заказчыкі адразу ўхвалілі.

НН: Ці былі выпадкі, калі «палітыкаў» замаўлялі не адзін раз?

АА: Прынамсі, Лукашэнка пакуль быў адзін. Магчыма, гэта падасца нечаканым, але

Сталіна замаўлялі пяць разоў.
Тры разы быў Пуцін.
Мы цяпер робім новага Пуціна — у кімано.

НН: Калі хто-небудзь замовіць яшчэ аднаго Лукашэнку, гэта скульптура будзе копіяй папярэдняй?

АА: Не. Мы будзем ствараць новую скульптуру з нуля. Кожны з нашых твораў — адзінкавы. Гэта ў нашых інтарэсах, ды заказчыкам патрэбны ўнікальны прадукт.

НН: Як вы лічыце, з якой мэтай людзі замаўляюць сабе фігуркі палітыкаў?

АА: Ну тут ёсць некалькі варыянтаў —

гэта можа быць падарунак, і гэта можа быць калекцыя палітычных дзеячоў.

* * *

Тым часам, жартаўнікі ў Фэйсбуку ўжо выказалі здагадку, што фігуркі палітыкаў-суседзяў у Расіі вырабляюцца дзеля нейкай варажбы. Напрыклад, для вуду — пэўных маніпуляцый з выявамі з мэтай паўплываць на «арыгіналы». Гэта можа пацвердзіцца, калі з’явіцца паведамленне, што, напрыклад, Аляксандр Лукашэнка… растаў і прызнаў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць