Усяго патроху33

Гомельскія вернікі ўстанавілі крыж у памяць ахвяраў сталінізма

У лесе каля Навабеліцкага раёна Гомеля мясцовыя вернікі і актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», а таксама члены кааліцыі «Наша альтэрнатыва» 5 лістапада ўстанавілі крыж у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій.

Драўляны чатырохметровы крыж устаноўлены на развілцы лясных дарог непадалёк ад раней устаноўленага ўладамі крыжа «Пакутнікам Беларусі».

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі Алесь Сівакоў, на працягу ўсяго шляху актывістаў суправаджаў грамадзянскі аўтамабіль, з якога, магчыма, сачылі. Але перашкод ніхто не рабіў. Актывісты правялі малебен пасля ўстаноўкі крыжа.

«Пакуль ён без апазнавальных знакаў, але з часам мы прымацуем да яго таблічку, на якой будзе сказана, што крыж устаноўлены ў памяць аб нявінна расстраляных у гэтым лесе ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Тут дагэтуль пастаянна знаходзяць косці і чарапы закатаваных людзей», — пракаментаваў Сівакоў.

Акцыя была прымеркавана да бацькоўкай суботы — у гэты дзень праваслаўныя памінаюць памерлых сваякоў.
Ужо другі год запар гомельскія актывісты праводзяць падобныя акцыі. Нагадаем, 6 лістапада 2010 года яны пранеслі па цэнтральных вуліцах Гомеля трохметровы драўляны праваслаўны крыж і ўстанавілі яго ў лесе за горадам на месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Праз некалькі дзён невядомыя знеслі крыж, аб чым актывісты паведамілі ў міліцыю. Неўзабаве крыж зноў з’явіўся на ранейшым месцы, дзе стаіць і дагэтуль.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць