Улада

Крымінальная справа супраць дырэктара «Лiдааграпраммашу»

Лiдскiя ўлады абверглi чуткi пра арышт генеральнага дырэктара ААТ «Лiдааграпраммаш» Вiктара Круглага. Але пацвердзiлi, што крымiнальныя справы ўзбуджаны.

Лiдскiя ўлады абверглi чуткi пра арышт генеральнага дырэктара ААТ «Лiдааграпраммаш» Вiктара Круглага. Але пацвердзiлi, што крымiнальныя справы ўзбуджаны.

У Iнтэрнеце з’явiлася iнфармацыя, што Вiктар Круглы арыштаваны, узбуджана крымiнальная справа, а работнiкам прадпрыемства было прапанавана падпiсаць лiст на адрас Генеральнай пракуратуры з просьбай вызвалiць дырэктара «Лiдааграпраммаша». Абнародаваны нават вытрымкi з гэтага лiста: «Рабочыя, IТР, службоўцы працавалi на сваiх месцах па 10—12 гадзiн, часам без выхадных на дабравольных пачатках... Кожны разумеў, што ягоная праца патрэбная для выратавання ўраджаю i выканання харчовай праграмы краiны. Рабочыя завода казалi, што мы можам працаваць столькi, колькi трэба, галоўнае — каб ураджай 2006 г. быў выратаваны... Таму мы з абурэннем пачулi, што нехта пiша пасквiлi, што нас прымушалi працаваць i нам не плацiлi заробкi за пазаўрочную працу. Што сродкi, адпушчаныя на выраб камбайнаў, пайшлi на iншыя мэты — дакладна сказаць нiхто не можа, на якiя, але метал — не той якасцi, якой трэба было, хоць закупляўся па тэндэры. У сувязi з гэтым на завод зачасцiлi праверкi, дублiруюць адна адну, адрываючы чэсных працаўнiкоў ад асноўнай працы. Кантралюючымi органамi было праведзена 38 праверак... Калектыў прадпрыемства лiчыць, што накiрункi працы кiраўнiцтва завода выбрала правiльныя i просiць даць магчымасць прадпрыемству больш шырокiя паўнамоцтвы ў выкананнi пастаўленых задач не ва ўрон якасцi, а ў межах закона. У сувязi з чым просiм Вас спынiць крымiнальную справу ў адносiнах да дырэктара В.В.Круглага як надуманае з мэтай дэстабiлiзаваць працу завода».

Як бы там нi было, але 30 студзеня дырэктар «Лiдааграпраммаша» Вiктар Круглы знаходзiўся ў Мiнску, пра што «Народнай волi» паведамiлi ў прыёмнай кiраўнiка. Больш дэталёвую iнфармацыю пра сiтуацыю на прадпрыемстве даў намеснiк старшынi Лiдскага райвыканкама Iван КЛIМОВIЧ, якi курыруе прамысловасць рэгiёна.

«Камiтэту дзяржкантролю ўжо дадзена даручэнне разабрацца, хто займаецца выкiдам дэзiнфармацыi, — кажа Iван Клiмовiч. — Сапраўды, узбуджаны дзве крымiнальныя справы i праводзяцца расследаваннi. Адна справа ўзбуджана па камандзiровачных расходах, другая — па тэндэры, па закупках металу для вытворчасцi. Нiякiх злоўжыванняў, прынамсi, нiякай аператыўнай iнфармацыi пра тое, што нехта за штосьцi атрымаў хабар, няма. Бывае так: у краме купiлi алей даражэйшы, а вам кажуць, што iншы алей — таннейшы i лепшы. Дык якi алей купляць? I ў гэтым выпадку атрымалася, што закупiлi ўсё нармальна, аднак не выканалi нейкiя фармальнасцi — вось вам i крымiнальная справа. Нiякiх злоўжыванняў няма. У нас ёсць давер да гэтага дырэктара, якога мы i паставiлi».

Iван Клiмовiч падкрэслiвае, што падобная iнфармацыя вельмi шкодзiць рэпутацыi рэгiёна. За апошнiя два гады, якiя прайшлi пасля ўз’яднання раёна, сярэднемесячны тавараабарот дасягнуў 31 мiльёна долараў (два гады таму тавараабарот складаў 20 мiльёнаў долараў). Рост з далёкiм замежжам складае 132 працэнты, з Расiяй — 122 працэнты, з краiнамi СНД — 124 працэнты. Мы арыентуемся на дальняе замежжа, будуем сумесныя прадпрыемствы: «Белтэксоптыка», завод керамзiтавага гравiю (з Латвiяй), iншыя. А падобнага кшталту выкiды iнфармацыi падрываюць рэпутацыю рэгiёна», — адзначыў Iван Клiмовiч.

Сам Вiктар Круглы паведамiў «Народнай волi», што будзе звяртацца ў пракуратуру з просьбай знайсцi тых, хто распаўсюдзiў праз Iнтэрнет iнфармацыю пра яго арышт. Падрабязнасцi ўзбуджаных крымiнальных спраў, аднак, каментаваць не стаў.

Фота http://lidagro.by/

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць