Грамадства55

Развіваць інтэрнэт будуць Вакульчык, Зайцаў, Куляшоў...

У складзе рады па развіцці інфармацыйнай супольнасці — толькі адзін прадстаўнік прыватнага бізнэсу.

У раду па развіцці інфармацыйнага грамадства пры прэзідэнце Беларусі ўвайшло 20 чалавек. Адзіным прадстаўніком прыватнага бізнэсу абраны Андрэй Нарэйка, кіраўнік асацыяцыі «Белінфакам».

Склад рады і фармат яе працы зацверджаныя ў палажэнні, прыкладаным да ўказа прэзідэнта № 515 «Аб некаторых пытаннях развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь». Указ быў падпісаны прэзідэнтам 8 лістапада, паведамляе IT.TUT.BY.

У адсутнасць прэзідэнта (старшыня рады) дарадчым органам будуць кіраваць намеснік прэм’ера Анатоль Калінін (намеснік старшыні рады) і/або памочнік прэзідэнта Віктар Лукашэнка (намеснік старшыні рады). Сакратаром рады прызначаны Усевалад Янчэўскі — памочнік прэзідэнта, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта.

Акрамя іх у раду ўвайшлі Сяргей Абламейка (рэктар БДУ), Валерый Вакульчык (старшыня следчага камітэта), Ігар Войтаў (старшыня ДКНТ), Віктар Гумінскі (намеснік старшыні ПП НС), Сяргей Гурулёў (старшыня дзяржаўнага ВПК), Вадзім Зайцаў (старшыня КДБ), Анатоль Куляшоў (міністр унутраных справаў), Мікалай Ладуцька (старшыня Мінгарвыканкама), Сяргей Маскевіч (міністр адукацыі), Андрэй Нарэйка (кіраўнік асацыяцыі «Белінфакам»), Мікалай Панцялей (міністр сувязі і інфарматызацыі), Алег Праляскоўскі (міністр інфармацыі), Анатоль Русецкі (кіраўнік прэзідыума НАН РБ), Уладзімір Сянько (намеснік старшыні праўлення Нацбанка), Валерый Цапкала (дырэктар адміністрацыі ПВТ) і Сяргей Шпегун (начальнік ААЦ).

Сярод кіраўнікоў дзяржаўных структураў і органаў адзіным прадстаўніком прыватнага бізнэсу абраны старшыня праўлення Асацыяцыі «Белінфакам», кандыдат фізіка-матэматычных навук Андрэй Нарэйка. Яму 47 гадоў, ён працаваў дэпутатам другога склікання Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі, цяпер таксама кіруе ТАА «Прафесійныя радыёсістэмы».

Рада будзе збірацца не радзей чым раз на паўгода, каб «вызначаць мэты і задачы дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, метадаў і спосабаў яе рэалізацыі». Акрамя таго, рада зоймецца каардынацыяй дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных структураў у галіне развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі. Яшчэ адна задача рады — каардынаваць працу і развіццё дзяржаўнай сістэмы аказання электронных паслуг. Чальцы рады будуць абмяркоўваць меры па ўмацаванні інфармацыйнай бяспекі, інтэграцыі дзяржаўных інфармацыйных сістэм, меры дзяржпадтрымкі па развіцці інфармацыйнага грамадства ў краіне і, як вынік, фармуляваць канкрэтныя прапановы па паляпшэнні сітуацыі.

Пры радзе будзе функцыянаваць пастаянная рабочая група пад кіраўніцтвам сакратара рады — яна зоймецца падрыхтоўкай прапановаў і планаў працы кожнага з паседжанняў рады.

З інфармацыйнага і арганізацыйна-тэхнічнага боку дзейнасць рады і яго пастаяннай рабочай групы забяспечаць адміністрацыя і кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі.

Нагадаем, пасля ўтварэння рады частка экспертаў выказала меркаванне, што новая структура працягне абмяжоўваць свабоду ў інтэрнэце.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа23

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць