Свет22

Сыну Кадафі далі прытулак у Нігеры

Прэзідэнт Нігера Махамаду Ісуфу ў пятніцу пацвердзіў, што раней даў прытулак сыну Муамара Кадафі Саадзі «з гуманітарных меркаванняў».

Ісуфу таксама падкрэсліў, што другога сына Кадафі Сейфа аль-Іслама ў Нігеры няма, і яго месцазнаходжанне ўладам краіны невядома. «Калі ён з’явіцца, я буду думаць, як паступіць. Мы будзем вырашаць пытанні з улікам законнасці, дэмакратыі і міжнародных пагадненняў», — растлумачыў прэзідэнт Нігера.

Бізнесмен і былы футбаліст Саадзі Кадафі збег з Лівіі ў Нігер пасля таго, як у жніўні 2011 года сілы пераходнага нацыянальнага савета захапілі Трыпалі. 29 верасня Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. У пачатку лістапада Саадзі Кадафі папрасіў паліцэйскае ведамства адмяніць гэтае рашэнне, бо, на яго думку, новыя ўлады Лівіі не могуць забяспечыць яму аб’ектыўнае судовае разбіральніцтва. Месца жыхарства сына Кадафі хаваецца, хоць вядома, што ён знаходзіцца ў сталіцы Нігера горадзе Ніамей.

Міністр юстыцыі часовага ўрада Лівіі усумніўся, што Саадзі Кадафі можна даць прытулак «з гуманітарных меркаванняў». Такая фармулёўка распаўсюджваецца на тых, каго несправядліва перасьледуюць на радзіме, а 

сын Кадафі ў Лівіі абвінавачваецца ў забойстве футбаліста, і супраць яго, па словах уладаў, сведчыць шэраг ўскосных доказаў.

Што тычыцца Сейфа аль-Іслама, адзначае агенцтва, то ён, хутчэй за ўсё, хаваецца дзесьці ў лівійскай пустыні. Міжнародны крымінальны трыбунал выдаў ордэр на яго арышт па падазрэнні ў злачынствах супраць чалавечнасці. Паколькі Нігер з’яўляецца членам трыбунала, улады краіны фармальна будуць абавязаныя выдаць другога сына Кадафі Гаазе.

Каментары2

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць