Грамадства

Сёння ў Маскву прыбудзе новы пасол у Расіі Андрэй Кабякоў

14 лістапада ў Маскву прыбудзе новы пасол Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў. Як паведамілі БелаПАН у беларускім пасольстве, чакаецца, што Кабякоў прыедзе вечарам і ўжо заўтра пачне працаваць.

Напярэдадні ад’езду ў інтэрв’ю тэлепраграме «Карціна свету» на канале «РТР-Беларусь» Кабякоў падкрэсліў, што «фундаментам работы пасольства з’яўляюцца гандлёва-эканамічныя адносіны».

Акрамя таго, адзначыў Кабякоў, спецыфіка работы пасольства Беларусі ў Расіі звязана з пражываннем у гэтай краіне «самай вялікай беларускай дыяспары». «На жаль, у Расійскай Федэрацыі вялікая частка грамадства стала вагацца ў ацэнцы таго, што адбываецца ў Рэспубліцы Беларусь», — сказаў пасол. Разам з тым, падкрэсліў ён, «там ёсць маса сяброў» Беларусі, патэнцыял якіх «трэба ў максімальнай ступені выкарыстоўваць на фарміраванне больш спрыяльнага іміджу».

На думку Кабякова, Беларусь і Расія выйшлі на новую ступень інтэграцыі. «Склалася такая сітуацыя, калі ў фармаце трох (Беларусь — Расія — Казахстан), у фармаце Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы ў нас ёсць магчымасць вырашыць шэраг пытанняў, якія з-за шэрагу прычын не былі да канца завершаныя ў рамках Саюзнай дзяржавы. Але цяпер узнікае новая задача. Не завяршаючы вырашэння базавых эканамічных пытанняў на сённяшнім этапе, трэба рухацца і думаць, як жыць далей. У гэтым плане вопыт, напрацоўкі, якія былі зробленыя Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы, вельмі запатрабаваныя пры рабоце «тройкі», — лічыць пасол.

На заўвагу вядучага праграмы Юрыя Казіяткі, што Беларусь у Расію «прадае тавары на рубель, а купляе на два», Кабякоў адзначыў, што ён характарызуе ўмовы знешняга гандлю аб’ёмамі без уліку нафты, нафтапрадуктаў і прыроднага газу. «У 2008 годзе сальда (без уліку энергарэсурсаў. — БелаПАН.) за ўвесь год, добры год, памятаеце, там крызіс толькі крыху зачапіў, толькі дзесьці чацвёрты квартал, было 843 мільёны долараў станоўчага сальда на карысць Беларусі. У 2009 годзе быў мільярд і 132 мільёны, у 2010-м — 2.180, за студзень — верасень 2011 года — больш за чатыры мільярды», — прывёў прыклад Кабякоў.

Паводле слоў Кабякова, задача пасольства — за кошт росту экспарту «ў максімальнай ступені ўрэгуляваць адмоўнае сальда з Расійскай Федэрацыяй, каб выйсці на станоўчы баланс краіны». «Калі будзе станоўчы гандлёвы баланс, то будзе дастатковае ўкладанне валюты, каб задавальняць попыт як юрыдычных асоб, так і фізічных асоб, і адпаведная курсавая палітыка, якая будзе праводзіцца ў краіне больш стабільна, чым гэта адбываецца сёння», — лічыць Кабякоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць