Улада1414

МЗС: Заявы наконт Бяляцкага — двайныя стандарты

«Заявы, якія мы чуем у сувязі з прыгаворам Алесю Бяляцкаму, з’яўляюцца прыкладам самага крывадушнага выкарыстання двайных стандартаў», — гаворыцца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных да заяў замежных палітыкаў наконт вынясення прыгавору праваабаронцу.

Як падкрэслівае Савіных, прыгавор суда не мае дачынення да праваабарончай дзейнасці асуджанага, а звязаны з яго ўхіленнем ад выплаты падаткаў.

«Усе найбуйнейшыя краіны Захаду метадычна дамагаюцца і атрымліваюць ад дзяржаў — „падатковых аазісаў“ даныя на сваіх грамадзян, якія ўхіляюцца ад нацыянальных падаткаў. Ва ўсіх краінах Захаду ўхіленне ад выплаты падаткаў — гэта крымінальна каральнае дзеянне. Там пакаранне за гэтыя дзеянні — нармальная з’ява, нас жа за гэта абвінавачваюць», — адзначае прэс-сакратар МЗС.

«Распачатая на Захадзе кампанія характарызуецца адкрытым палітычным націскам на судовыя органы Беларусі, што супярэчыць стандартам сучаснай сістэмы правасуддзя»,
— дадаў Савіных.

Ён адзначыў, што ў Беларусі абскарджанне судовага рашэння па крымінальнай справе можа быць рэалізавана толькі ў судовым парадку. «Заклікі да адвольнай адмены судовага рашэння дэманструюць вельмі выбарчы прававы нігілізм і проста цынізм іх аўтараў», — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць