Свет1717

Зюганаў прылажыўся да Пояса Багародзіцы і чакае яе дапамогі

Ад праваслаўнай рэліквіі ён атрымаў ласку, піша сайт Кампартыі.

Старшыня Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў наведаў храм Хрыста Збаўцы і прылажыўся да святыні праваслаўнага свету — Пояса Багародзіцы, паведамляе паведамляе афіцыйны сайт Камуністычнай партыі. Незвычайную акцыю праваслаўнага камуніста дапаўняюць каментары да навіны: інтэрнаўты цікавяцца, ці стаяў Зюганаў суткі ў чэргі, і спачувае сапраўдным камуністам, якія ад такога «ў труне перавяртаюцца».

Аўтар нататкі на сайце КПРФ — праваслаўны публіцыст і пісьменнік Павел Дарохін — піша: «З ласкі Божай і пры ўпартай працы камуністаў па адраджэнні Расіі саборна з усім народам нашай краіны можна будзе адсунуць спаўзанне нашай Радзімы ў бездань крызісу і беззаконьняў». Дарохін сцвярджае, што «за гэта моляцца ўсе праваслаўныя грамадзяне краіны і заклікаюць сілы нябесныя дапамагчы народу завяршыць 20-гадовы цыкл бессэнсоўных і страчаных гадоў».

Дакрануўшыся да каўчэга і «атрымаўшы ласку ад гэтай праваслаўнай рэліквіі, Генадзь Зюганаў як лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі краіны — партыі ўсяго народа — гатовы з верай і рашуча завяршыць перадвыбарную кампанію КПРФ і выканаць перадвыбарныя абяцанні партыі, усіх народна-патрыятычных сіл перад выбаршчыкамі, грамадзянамі краіны».

На думку Дарохіна, «з дапамогай Багародзіцы — заступніцы і апякункі Расіі — гэта будзе зрабіць лягчэй».

Інтэрнаўты змясцілі да нататкі шматлікія каментары.
Адны адзначаюць, што «праваслаўны публіцыст» не ведае, што «кампанія», калі яна перадвыбарная, па-расейску пішацца праз «а», іншыя патрабуюць тлумачэнняў ад самога Зюганава. «Піпец Зюганаў выдаў! Ленін у маўзалеі павярнуўся! Цікава, ён з чорнага ходу „з народам“ уваходзіў па ВІП-пропуску? Думаю, гэта многіх адштурхне ад КПРФ перад выбарамі», — напісаў карыстальнік Андрэй Фёдараў.

У Маскве да сабора, дзе выстаўлена рэліквія, стаяць шматкіламетровыя чэргі. Каб дастаяцца, у іх трэба правесці 25 гадзін.
Тэлевядоўца Ксенія Сабчак апублікавала здымкі віп-прапускоў у сабор, па якім без чаргі могуць трапіць асабліва дастойныя. Усяго рэліквіі пакланіліся каля 900 тысяч жыхароў расійскай сталіцы.

Кампартыя Расіі выводзіць сябе ад Кампартыі СССР, якая спрабавала вынішчыць рэлігію ў краіне, зачыняла цэрквы. За саветамі былі замардаваныя тысячы святароў і манахаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі24

Расія вывела з ладу ўсе ЦЭС буйной украінскай дзяржаўнай кампаніі9

Кот Лары з рэзідэнцыі брытанскага прэм'ера зробіцца галоўным героем дакументальнага серыяла

На конкурсе «Міс свету Чылі» адна з удзельніц выканала песню ў стылі дэт-метал гроўлінгам ВІДЭА20

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць