Грамадства

Лябедзька і Ажубаліс абмеркавалі справу Бяляцкага і АЭС

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся ў Вільні з міністрам замежных спраў Літвы Аўдронюсам Ажубалісам.

Лябедзька пераказвае словы Ажубаліса: Літва да апошняга мела спадзеў, што афіцыйны Мінск зробіць крок насустрач і Літве, і ЕС, і што сітуацыя ня дойдзе да таго, каб Бяляцкі трапіў за краты.

Па словах Лябедзькі, Ажубаліс заявіў: Літва адчувае адказнасць за тое, што адбылося з Бяляцкім, і «без пазітыўнага вырашэння пытання палітвязняў нельга вярнуцца ў нішу стасункаў паміж Брусэлем і Мінскам, якія былі на 19 снежня».

Кіраўнік АГП і міністр замежных спраў Літвы таксама абмеркавалі будаўніцтва Беларускай АЭС. «Поўнае супадзенне поглядаў — гэты праект не вырашае праблемаў, а толькі стварае новыя», — канстатаваў Лябедзька.

24 лістапада суддзя Першамайскага суда Мінска Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Суд прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Банкаўскія звесткі Бяляцкага афіцыйнаму Мінску перадалі Літва і Польшча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі6

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі6

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць