Меркаванні3535

Мурашка: З 2005 года збіраю чэкі з крамаў дзеля алібі

Былы абвінавачаны ў віцебскіх выбухах расказаў, як успрыняў пакаранне Канавалава і Кавалёва і чаму нікуды не выходзіць з дому адзін.

Былы абвінавачаны ў арганізацыі выбухаў у Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года Віталь Мурашка ўсе гэтыя гады не выходзіў адзін у горад, хадзіў толькі да знаёмых прадаўцоў, збіраў усе чэкі, а на святы выязджаў за горад у вялікай кампаніі. Такім чынам хлопец забяспечваў сабе алібі. Міліцыянты пасля выбуху любой петарды адразу ішлі да яго. У гэтым Віталь вырашае прызнацца пасля абвяшчэння прысуду Канавалаву і Кавалёву.

«Я ўсе гэтыя гады быў пад вялікім псіхалагічным ціскам. Я баяўся з’явіцца ў горадзе, дзе шмат людзей, адзін, без сведкаў.
Я збіраў, можа вы будзеце смяяцца, чэкі з тых крамаў, дзе нешта набываў. Стараўся хадзіць да знаёмых прадаўцоў, якія памятаюць мяне ў твар.
І гэта адыграла сваю ролю: калі да мяне прыйшлі пасля 3 ліпеня 2008 года, у мяне было алібі — я акурат набываў у шапіку праз дарогу нешта, і ў мяне быў чэк.
А ўсе гэтыя святы 9 Мая, Дзень незалежнасці, Новы год — гэта ўвогуле жах! Лепш дзе-небудзь як мага далей ад горада сабрацца ў кампаніі чалавек 10 — не менш! Каб было ўсё нармальна».

Такіх чэкаў у Віталя за гэтыя гады назбіралася тры вялізныя скрыні!

За судовым працэсам над Канавалавым і Кавалёвым Віталь сачыў не вельмі ўважліва і ў асноўным — па БТ. Таму асцерагаецца рабіць нейкія высновы аб судзе і расследаванні. «Вядома, яны там усё прыгожа прадставяць народу. Што так і так, што і Інтэрпол займаўся, і службы іншых краін займаліся — памылкі быць не можа. Усё гучыць прыгожа і збоку выглядае, што, нібыта, гэта — тыя.

А як яно насамрэч — невядома. Там жа людзі не дурныя, яны ведаюць, як паказаць усё прыгожа.

Злачынства з нашым удзелам таксама раскрылі прыгожа! Там таксама праз тыдзень прэзідэнт заявіў, што злавілі. А потым, калі нас выпусцілі цішком, калі высветлілася, што не тыя, то ніхто асабліва пра гэта не пісаў!»

Смяротнае пакаранне былы падазраваны па выбухах 2005 года… падтрымлівае.
На яго думку, за такое злачынства, як тэракт у метро, толькі смерцю і караць. Але толькі, калі асудзілі сапраўдных тэрарыстаў.

«Калі злачынства раскрытае і гэта сапраўды тыя хлопцы, то я толькі рады, што правасуддзе здзейснілася. Але калі і тут нейкая памылка адбылася, то я нават не ведаю… З іншага боку, яны б не асмеліліся прымяняць смяротнае пакаранне да чалавека, калі б не былі ўпэўненыя, што гэта ён. Ніхто б у нас не асмеліўся потым быць адказным за смерць невінаватых людзей. Бо калі яны апынуцца невінаватымі — гэта ж абавязкова высветліцца ў рэшце рэшт! Калі гэта высветліцца — паляцяць галовы, дакладна. Таму я лічу, што яны б не рызыкнулі прымяняць смяротнае пакаранне, не маючы ўпэўненасці».

І ўзгадвае ў якасці пацверджання сваіх слоў, як ішло следства па яго справе. Дарэчы, асабліва адзначае, што

ні яго, ні брата міліцыянеры «нават пальцам не кранулі» — прызнаўчых паказанняў не выбівалі.

«У іх быў загад, некага затрымаць, некага пасадзіць, каб перад прэзідэнтам адчытацца. Супраць нас было найбольш улік, мы першыя трапілі ім на заметку — у мяне бацька быў майстрам па гадзінніках. Вось, першага, супраць каго былі больш-менш улікі, яны і схапілі, каб адчытацца. Але бачыце: разабраліся, выпусцілі, не сталі яны кляпаць мне віцебскіх выбухаў.

Хаця былі моманты, калі я думаў, што фабрыкуюць справу. Ілжэсведка з’явіўся, мой добры сябра, які нагаварыў хлусні супраць мяне».

У той жа час, Віталь здзіўлены прысудам Уладзіславу Кавалёву.

«Мне цікава, чаму другому смяротнае пакаранне (Уладзіславу Кавалёву). Ён жа гэтага не здзяйсняў, дома сядзеў, на кнопку не націскаў, само прыстасаванне выбуховае не вырабляў. Ну, ведаў, ну, бачыў, ну, забаяўся, не заявіў у міліцыю. За гэта смяротнае пакаранне? Нешта я тут не разумею».

Пры гэтым,

Віталь прызнаецца, што будзе пряцягваць збіраць чэкі дзеля алібі.

Віталь Мурашка: «Я ад граху падалей захаваю ўсе свае чэкі. Мне не складана падчас кожнага наведвання крамы браць чэкі: там указаны і час, і месца, дзе я гэта набываў. І людзі знаёмыя працуюць там, дзе я гэта набываю. У мяне велікія тры скрыні гэтых чэкаў сабраныя за ўсе гады — хай стаяць».

А на развітанне жадае сабе спакою, каб яго больш не турбавалі міліцыянеры, каб выбухі сапраўды спыніліся.

Каментары35

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць