Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў упершыню пракаментаваў сітуацыю ў Паўднёвай Асеціі, дзе пасля паразы падтрыманага Крамлём кандыдата Анатоля Бібілава апазіцыянерка Ала Джыоева змагаецца за ўладу, патлумачыўшы прычыны гэтага канфлікту «сваркай кланаў».
«Сітуацыя ў Паўднёвай Асеціі развіваецца паводле ўнутраных правілаў, мне не вельмі падабаецца, што яны там пасварыліся. Гэта, вядома, бывае, асабліва ў маленькіх тэрытарыяльных утварэннях», — сказаў прэзідэнт на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі.
«Там усяго некалькі ўдзельнікаў гэтага працэсу, якія прадстаўляюць розныя кланы, што перыядычна ўступаюць у спрэчку. Дрэнна, што гэта адбіваецца на інтарэсах самой рэспублікі, якую мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць», — заявіў Мядзведзеў.
«Пра тое, як кіраваць сваёй краінай (мы прызналі
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары