Афіша11

У Нацыянальным гістарычным — выстава «Вайна 1812 г. у гісторыі Мінска»

Выстава адчыніцца 14 снежня.

«У 1812 г. Мінск — «лепшы пасля Вільні горад у беларуска-літоўскім краі» — выконваў ролю важнага ваенна-стратэгічнага цэнтра на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. За горад спрачаліся Баграціён і маршал Даву.

З ліпеня па лістапад 1812 г. праз Мінск прайшло больш за 80 тысяч салдат Вялікай арміі.
Але горад так і не стаў арэнай буйных бітваў у адрозненне ад Барысава, Віцебска, Магілёва. У жніўні тут урачыста адзначалі дзень народзінаў Напалеона.

Выстава «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» мае на мэце данесці да гледача аб’ектыўную, гістарычна дакладную і рознабаковую карціну падзей на прыкладзе Мінска праз прызму паўсядзённасці. Маштабная экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, аб’яднаных агульнай ідэяй. Прадстаўлены ўзоры халоднай і агнястрэльнай зброі, уніформа, рыштунак, прадметы ваеннага побыту, дакументы, карты, памятныя медалі, гістарычныя рэканструкцыі і шмат іншага, паведамляе сайт музея.

Рэспубліканскі выставачны праект арганізаваны на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея, пры ўдзеле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адрас музея: Мінск, вул. Карла Маркса, 12. Музей працуе з 11:00 да 19:00. Панядзелак — выхадны.

Каментары1

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць