Андрэй Расінскі. Кадры

“Парыж, я люблю цябе” – канская кіназборка ў Менску

Зборнік кароткамэтражак ад слынных рэжысэраў, дзе яны прызнаюцца ў любові да Парыжу

posterПарыж, я люблю цябе (Paris, je t'aime)

Францыя – Нямечына – Швайцарыя – Ліхтэнштэйн, 2006, каляровы, 116 хв.

Рэжысэры: Аліўе Асаяс, Фрэдэрык Абюртэн, Гурындэр Чадха, Сільвэйн Шамэ, браты Коэн, Ізабэль Каксэт, Ўэс Крэйвэн, Альфонса Куарон, Жэрар Дэпард’ё, Крыстафэр Дойл, Рычард Лагравэнес, Вінчэнца Наталі, Аляксандар Пэйн, Бруна Падалідэс, Ўолтэр Сэлес, Олівэр Шміц, Набухіра Суўа, Даніэла Томас, Том Тыквер, Гас Ван Сэнт, Эмануэль Бенбігі

Ролі выконваюць: Флорэнс Мюлер, Бруна Падалідэс, Лэйла Бегці, Кірыл Дэскурс, Стыў Бушэмі, Міранда Рычардсан, Жульет Бінош, Леанор Ўолтынг, Ўільям Дэфо, Нік Нолтэ, Магі Джыленгаал, Боб Госкінз, Элайджа Вуд, Ўэс Крэйвэн, Наталі Портман, Джына Роўландз, Жэрар Дэпард’ё, Фані Ардан

Жанр: Мэлядраматычныя, парадыйныя й страшныя кароткамэтражныя эцюды

Адзнака: 7 (з 10)

Кароткія эцюды ад 20 рэжысэраў, якія прызнаюцца ў любові да Парыжу. Мужчына знайшоў жанчыну сваёй мары – пад коламі ўласнага аўто, юнак закахаўся ў мусульманку, няня сьпявае адну калыханку й сыну – і дзіцяці сваіх працадаўцаў, прывід Ўальда дае парады закаханаму, а пара мімаў жывуць у ладзе ля Эйфэлевай вежы.

У кожнага раёну свая гісторыя – і гэтыя гісторыі пераважна лірычныя. Манмартр, Цюільры, могілкі Пэр-Лашэз (выбар Ўэса Крэйвэна). Працягласьць эцюду не перавышае 10 хвілінаў – і таму мы бачым завязкі любоўных стасункаў – ці рамантычныя завяршэньні (як у гісторыі мужчыны, які вырашыў застацца з хвораю жонкай).

“Парыж, я люблю цябе” – карціна лёгкага подыху, зьнятая, пераважна ў адной стылістыцы – нягледзячы на стракатасьць імёнаў. Свай фірмовы почырк прадэманстравалі толькі браты Коэны, Том Тыквер і Вінчэнца Наталі.

Згодна волі братоў Коэнаў – Стыў Бушэмі трапляе ў скандальна-гратэсковую гісторыю на станцыі парыскага мэтро. Том Тыквер зрабіў ліхаманкавы кансьпект каханьня сьляпога юнака й актрысы. А Вінчэнца Наталі пазычыў Элайджа Вуда з “Гораду грахоў”, каб ажаніць яго з сэксапільнай вампірыхай.

Але кіназборнік цэласны. Парыж 2006-ага – гэта горад з “бармэнам”-Дэпард’ё і Фані Ардан, якая дае апошні спэктакль, з турыстамі-амэрыканцамі, францускімі мусульманамі й афрыканцамі. А ў апошняй навэлі заморская паштальёнка раптам прызнаецца Парыжу ў любові.

І горад на гэтую любоў адказвае.

Мілае, цёплае й неабавязковае відовішча. Лёгкія, лірычныя, кранальныя, але не геніяльныя, аўтарскія эцюды.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць