Культура22

Апошняя кнігa Яна Паўла II — па-беларуску

9 лютага падчас ХХІV‑й Менскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі – 2007» на пляцоўцы выдавецтва «Про Хрысто» адбылася прэзэнтацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасьвядомасьць».

9 лютага падчас ХХІV‑й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі – 2007» на пляцоўцы выдавецтва «Про Хрысто» адбылася прэзентацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць» (пераклад пісьменніцы Крыстыны Лялько).

Прэзентацыю адкрыў Апостальскі Адміністратар Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. «Сёння – прэзентацыя апошняй кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць«. Паколькі Папа Ян Павел ІІ нарадзіўся недалёка ад нас, многае ў кнізе, напісанай Вялікім Папам, які ўвёў Касцёл у новае трэцяе тысячагоддзе хрысціянства, актуальнае і для нас. Гэтая кніга – вялікі ўнёсак у скарбонку культуры і філасофіі. Я думаю, што яна будзе заўважана і знойдзе сваіх удзячных чытачоў». Біскуп падзякаваў усім, хто прычыніўся да выдання гэтай кнігі, а таксама пажадаў плённай працы дзеля ўзрастання духоўнасці нашага грамадства.

Перакладчыца кнігі Вялікага Папы пісьменніца, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Аve Maria» і «Наша вера» Крыстына Лялько, адзначыла: «Гэтая кніга – запавет для нас, кніга‑тэстамэнт. Ян Павел ІІ дае аналіз дзвюх таталітарных сістэмаў, якія спрычыніліся да трагедый нашай эпохі – нацызму і камунізму. Ён не проста гаворыць пра гэтае зло, пра вытокі гэтага зла, адкуль яно з’яўляецца ў нашым часе, у нашым жыцці, але гаворыць, як гэтае зло пераадольваць дабром. І вось гэтая хрысціянская пазіцыя асабліва важная для нас, яго сучаснікаў».

Адзін з першых чытачоў кнігі «Памяць і самасвядомасць» – народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч, які падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад прачытанага. Ён асабліва адзначыў якасць перакладу. «Кніга перакладзена бліскуча, – сказаў ён. – Віншую ўсіх са святам гэтай кнігі».

Фота з імпрэзы

catholic.by

Каментары2

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

У Варшаве знікла 38-гадовая беларуска. Яна ўдзельнічала ў намётавым гарадку пасля выбараў-20062

У Ватыкане кананізаваны першы каталіцкі святы з пакалення міленіялаў

«Інтэрбачанне» імітуе сваю папулярнасць: масоўку пераапранулі ў гледачоў-замежнікаў, на беларуску нацягнулі какошнік11

Чалы назваў, што атрымаў Лукашэнка ад амерыканцаў узамен за вызваленне Ціханоўскага і іншых палітвязняў6

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса9

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»11

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць