Культура22

Personal Цэслер

«Калекцыя Партызана» выпусціла альбом культавага мастака нашага часу.

Свежы альбом працаў Уладзіміра Цэслера — гэта тое, чаго нам напраўду не хапала: адзінкавыя працы мастака можна было ўбачыць на выставах плакатаў і куды больш рэдкіх персанальных выставах.

Новы альбом — спроба аб’яднаць усё, чым праславіўся Цэслер.
І, скажам шчыра, спроба ўдалая.

Саколкі і паштоўкі з правакацыйнымі надпісамі, лубкі нашага часу, знакамітыя персаніфікаваныя яйкі, геніяльныя рэкламныя плакаты — карацей альбом Your Tselser, ці «Ё Цэслер», ці «Ваш Цэслер» — як вам болей падабаецца — уяўляе з сябе сапраўдны Greatest Hits славутага мастака.

Болей за сто старонак з працамі мастка, а таксама дадатак — паштоўкі, якія кожны можа выразаць і выкарыстаць па простым прызначэнні. З улікам таго, што фотаальбомы апошнім часам увогуле карыстаюцца павышаным попытам, «Ваш Цэслер» трэба паспець ухапіць — наклад усяго 250 асобнікаў. Тым больш цана за такое выданне зусім невялікая — 110 тысяч рублёў.

Набыць альбом можна ў кнігарні «логвінаЎ», дзе 15 снежня з 19-й да 20-й адбудзецца аўтограф-сесія Уладзіміра Цэслера.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць