Спорт11

Беларускі біятлённы правал

У нядзелю ў італьянскай Антэрсэльве скончыўся чэмпіянат сьвету па біятлёне. Беларуская зборная не заваявала на першынстве ніводнага мэдалю. Мужчыны ў эстафэце занялі 20-е месца з 21-го, а жанчыны ў масстарце ўвогуле не даехалі да фінішу.

У нядзелю ў італьянскай Антэрсэльве скончыўся чэмпіянат сьвету па біятлёне. Беларуская зборная не заваявала на першынстве ніводнага мэдалю.

Найлепшы вынік быў паказаны жаночай эстафэтнай камандай у нядзелю – пятае месца. У масстарце нашы дзяўчаты нават не змаглі дабегчы да фінішу.

Аднак асабліва «парадавалі» нашы мужчыны. Найлепшым іх вынікам было 25 месца Аляксандра Сымана ў гонцы. Беларуская эстафэтная каманда ўвогуле ўмудрылася заняць 20‑ае месца з 21‑ой каманды. Цяжка ўявіць, ці было нешта падобнае ў гісторыі беларускага біятлёну. За сьпінамі беларусаў аказаліся толькі брытанскія паўаматары, якія выступаюць на чэмпіянаце за свой кошт. Беларускі мужчынскі біятлён аказаўся не гатовы да сыходу са зборнай вэтэранаў, якія здабывалі раней перамогі. Маладой зьмены ім ня выхавалі, спартоўцаў з Расеі таксама не атрымалася завезьці. Адсюль такія вынікі.

Выглядае на тое, што і ў наступныя гады чакаць перамог ад нашых біятляністаў не выпадае. Заўзятары жартуюць, што больш рэалістычна цяпер верыць у зборную Беларусі па футболе, чым па біятлёне.

Каментары1

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць