Дзмітрый Мядзведзеў, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў сабраліся для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, які змяніў сабой вышэйшы орган Мытнага саюза.
Зараз сустрэча праходзіць у вузкім складзе, затым да лідараў трох краін далучацца члены дэлегацый, паведамляе РІА Новости.
Чакаецца, што паводле вынікаў перамоў будзе падпісана рашэнне аб уводзе ў дзеянне 1 студзеня 2012 года дагавораў аб свабодным руху тавараў, капіталаў і працоўнай сілы ў межах Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Расіі, Беларусі і Казахстана.
Трохбаковы саміт павінен перавесці ў практычную плоскасць рашэнні, пра якія прэзідэнты трох краін аб’явілі ў Маскве 18 лістапада.
Тады, нагадаем, былі падпісаны дэкларацыя аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), якая будзе кіраваць працэсам інтэграцыі ў фармаце будучага АЭП і ўжо існага Мытнага саюза трох краін.
Еўразійская эканамічная інтэграцыя прадугледжвае далейшае збліжэнне краін Мытнага саюза з пераходам да АЭП, заснаванага на нормах і прынцыпах СГА, і ў канчатковай перспектыве — да Еўразійскага эканамічнага саюза.
Варта зазначыць, што 16 снежня Расію афіцыйна прынялі ў СГА. У сувязі з гэтым на сённяшняй сустрэчы ў Маскве трэба будзе абмеркаваць прыкладныя пытанні функцыянавання ЕЭК, у тым ліку прызначыць членаў яе калегіі на чале са старшынёй. На пасаду старшыні калегіі ўзгоднена кандыдатура міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктара Хрысценкі, які з пераходам на новую працу пакіне ўрад.
Сярод тэм маскоўскага саміту таксама — пытанне аб узгодненых мерах
Пасля трохбаковай сустрэчы ў пашыраным складзе ў Маскве пройдзе пасяджэнне Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці, якая аб’ядноўвае пяць краін.
20 снежня ў Маскве пройдзе сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы, у якую уваходзяць сем краін, і юбілейны саміт СНД, куды ўваходзяць 11 дзяржаў былога СССР.
Каментары