Свет5454

Разам з Кім Чэн Ірам пахаваюць ягоныя стол, машыну і вагон

Пахаванне ў Пхеньяне будзе доўжыцца два дні.

Цырымонія развітання з правадыром пачалася ў палацы Кымсусан, афіцыйнай рэзідэнцыі бацькі Кім Чэн Іра, першага прэзідэнта КНДР Кім Ір Сена. Пасля яго скону ў 1994 годзе палац стаў магільным склепам правадыра. Тут жа, па паведамленнях паўночнакарэйскіх СМІ, будзе пахаваны і Кім Чэн Ір.

Яго забальзамаванае цела ў шкляным саркафагу зойме месца ў маўзалеі побач з целам бацькі.
Для бальзамавання Кім Чэн Іра ў Пхеньян запрошаны расійскія эксперты на чале з Уладзіславам Козельцевым з Маскоўскага цэнтра біямедыцынскіх тэхналогій, якія займаюцца захаваннем цела Леніна. Яны — адны з нешматлікіх замежнікаў, прысутных на пахаванні. Афіцыйныя замежныя дэлегацыі ў Пхеньян з нагоды цырымоніі не запрасілі.

Разам з целам Кім Чэн Іра ў магільным склепе выставяць яго аўтамабіль, вагон спеццягніка, адзенне і працоўны стол.
Усё нібы ў грабніцах фараонаў.

Развітацца з Кім Чэн Ірам на цэнтральную плошчу Пхеньяна прыйшлі сотні тысяч карэйцаў. Іх твары былі поўныя смутку па згубленым правадыру. Перыядычна камеры паказвалі плач жанчын і мужчын. Многія з іх ірваліся бліжэй да катафалка, і іх стрымлівалі ахоўнікі.

Катафалк з труной суправаджалі машыны, сярод якіх вайсковыя джыпы, аўтамабілі Mercedes прадстаўніцкага класа 70-х гадоў і сучасныя Volkswagen-ы белага колеру. Ён павольна рухаўся па цэнтральнай плошчы перад войскамі. Салдаты схілялі галаву перад картэжам.

Побач з катафалкам ішоў сын памерлага правадыра Кім Чэн Ын з непакрытай галавой. Ён трымаўся за спецыяльную клямку на катафалку. Гэта выклікала пэўныя пытанні.

Яшчэ на працягу некалькіх гадзін труну вазілі па праспектах Пхеньяна. Агульная працягласць маршруту склала 40 км.

Цэнтральная паўночнакарэйская газета «Надон сінмун» апублікавала ў дзень пахавання артыкул пра «рэвалюцыйную спадчыну», якую пакінуў 69-гадовы лідар краіны.

Галоўнай спадчынай ў ёй названа стварэнне ў КНДР ўласнай ядзернай зброі,
якая была выпрабавана двойчы — у 2006 і 2009 гадах.

Пры Кім Чэн Іру сотні тысяч людзей загінулі ад голаду.
Параноя карэйскага рэжыму дасягнула кульмінацыі. Кітай будаваў рынкавую эканоміку, былыя савецкія калоніі ў Еўропе рэзка ўзнялі ўзровень жыцця простых людзей і далучыліся да Еўрасаюза. У такіх умовах карэйская тыранія патрабавала ўсё больш складаных прыёмаў для маніпуляцыі свядомасцю. У той жа час
дэградацыя чалавечага і эканамічнага патэнцыялу ў выніку 60-гадовай дыктатуры дасягнула такіх маштабаў, што нават шчодрых нафтавых датацый Кітая і харчовай дапамогі Паўднёвай Карэі, ЗША і ААН было замала, каб пракарміць людзей.

Паўночнакарэйскае тэлебачанне з уласцівай яму патэтыкай расказвае сёння аб вялікім дні жалобы. «Нават зямля, рэкі, дрэвы, здаецца, трымцяць у знак смутку пры гуках горкага плачу вайскоўцаў і народа», — зачытваў дыктар. У Пхеньяне было выкананае апошняе ўказанне Любімага Кіраўніка: у крамы выкінулі ў продаж рыбу.

Пахаванне завершацца ў чацвер.

Каментары54

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць